На Мастоўшчыне гарэў дом
Раніцай 13 сакавіка ў вёсцы Пілкі Мастоўскага раёна гарэў двухкватэрны жылы дом, паведамляе МНС.
У выніку пажару пашкоджаны сцены, перакрыцці і дах над кватэрай.
Раніцай 12 сакавіка ў Гродне гарэў прыватны гараж на вуліцы Мінаева. Вечарам гэтага ж дня ў Лідзе гарэла гаспадарчая пабудова на Варшаўскай вуліцы. Пазней у вёсцы Васілевічы Гродзенскага раёна прыватная гаспадарчая пабудова згарэла цалкам.
Прычыны пажараў высвятляюцца.