Навучаць касіць і абрэзваць кусты
Аддзел дзяржаўнай службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Слонімскага райвыканкама тэрмінова набірае вучэбныя групы па спецыяльнасці «станочнік дрэваперапрацоўчых станкоў» і «праца з прымяненнем маторных кос (кустарэзаў і газонакасілак)», паведмляе сайт выканкама.
Камплектаванне груп плануецца на сёлетні сакавік.
Навучанне беспрацоўных па накіраванні огранаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ажыццяўляецца бясплатна. Такім навучэнцам выплачваецца стыпендыя і матэрыяльная дапамога ў перыяд вучобы.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у аддзеле дзяржаўнай службы занятасці ў Слоніме на Чырвонаармейскай вуліцы, 35 у кабінетах №№ 1 і 16, ці па тэлефонах 5-01-67 і 5-01-70.