За падтрымку пратэстоўцаў вадзіцеляў будуць штрафаваць і адбіраць правы
У новым КоАП (Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях), які ўлады плануюць увесці ў дзеянне ўжо з 1 сакавіка гэтага года, з’явіўся новы артыкул “Парушэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, правілаў карыстання гукавымі сігналамі ў месцы правядзення масавага мерапрыемства”.
Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — 290 рублёў штрафу і пазбаўленне правоў кіравання на год.
Яшчэ адзін новы артыкул — блакаванне дарог у месцы правядзення масавага мерапыемства — максімальна пацягне на 1450 рублёў штрафу і пазбаўленне правоў кіравання транспартным сродкам на 2 гады.
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2021/01/U-Minsku-novy.jpg)
На акцыі пратэсту ў Мінску
Сярод іншых навінаў у змененым КоАП — штрафы за выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга нават на ўласным балконе.