Пенсіі ў Беларусі меньшаюць
Рэальны памер пенсій у лістападзе знізіўся на 0,7% у параўнанні з кастрычнікам, канстатуе Белстат.
У органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ў лістападзе налічвалася 2 млн 487,9 тыс. пенсіянераў. Сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 458 рублёў.
5 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 409 пра пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне 1 снежня 2020 года. Паводле ўказу, працоўныя пенсіі вырастуць у сярэднім на 5,4% — з 458,25 рубля ў лістападзе гэтага года да 483 рублёў у снежні.