Падарункі ад Дзеда Мароза ў Мастах — праз акно
Кожны чалавек на навагоднія святы імкнецца сваім знаёмым і родным зрабіць падарунак. Чым больш важкі, тым лепш. А яшчэ лепш, калі ён зроблены арыгінальным спосабам.
Вось такі арыгінальны спосаб прыдумаў адзін мастаўлянін па вуліцы Будаўнікоў. Звонку ў акне ён вывесіў Дзеда Мароза з мяшком за плячыма, які хоча такім чынам патрапіць у кватэру, каб раздаць гаспадарам навагоднія падарункі.
Застаецца спадзявацца, што падарункі ў мяшку прыемныя і гэткія ж арыгінальныя.