Запішыся на прыём да дэпутата ў Слоніме
Сайт Слонімскага райвыканкама паведамляе, што ў грамадскай прыёмнай ГА “Белая Русь” дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ па Слонімскай выбарчай акрузе №58 Валянцін Семяняка 28 снежня правядзе выязны прыём і прамую тэлефонную лінію з выбаршчыкамі.
Прыём будзе праходзіць на Перашамайскай вуліцы, 10 (раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі) з 15.00 да 17.00 гадзін.
Папярэдні запіс на прыём да дэпутата Семянякі ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (01562) 5-05-06. Тэлефон прамой лініі ў гэты дзень — 8 (01562) 2-50-67.