“Прышпіліся!”: ДАІшнік на дарозе
З 15 па 20 снежня ў Гродзенскай вобласці праходзіць прафілактычная акцыя ДАІ “Прышпіліся!”
У гэтыя дні асаблівую ўвагу патрэбна звяртаць на выкарыстанне рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў.
Паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі, на Гродзеншчыне зарэгістравана 369 ДТП, у якіх 370 чалавек былі паранены і 68 загінулі (з іх 14 не былі прышпілены рамянямі бяспекі). У 47 выпадках з агульнай колькасці ДТЗ 44 дзіцяці пацярпелі, 7 дзяцей загінулі. 22 дзяцей былі пасажырамі, 10 з іх ехалі з парушэннямі ПДР.
Адказнасць
За невыкарыстанне рамяня бяспекі ў вадзіцеля і пасажыраў прадугледжана папярэджанне і штраф да 1 базавай адзінкі. Пры паўторным парушэнні цягам года — штраф ад 2 да 5 базавых адзінак.
Варта адзначыць, што інструктар па кіраванню аўтамабілем, вадзіцель таксі ў населеным пункце і некаторыя іншыя катэгорыі вадзіцеляў маюць права не выкарыстоўваць пасы бяспекі — глядзіце ч. 3 п. 9.5 ПДР.
Фота ДАІ