Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
Gs.by (Слоним)
Декабрь
2020

Як слонімская міліцыя 30 дзён лавіла «няўлоўную» кабету

0

Сёлета многія слонімцы на ўласным прыкладзе пераканаліся, як мясцовыя міліцыянеры аператыўна вылоўліваюць людзей з беларускім бел-чырвона-белым сцягам, замест таго каб абараняць і ахоўваць тых, хто шануе нацыянальны сцяг, які ў 1991-1995 гадах меў статус дзяржаўнага.

Але! Бывае, на слонімскую міліцыю нібыта хтосьці наводзіць псоту і яна цягам месяца не можа вылавіць сапраўднага парушальніка правапарадку.

4 чэрвеня гэтага года такім сваім клопатам я падзяліўся з тагачасным міністрам унутраных спраў Беларусі Юрыем Караевым. Тое, што я напісаў міністру, падобна на анекдот, але гэта – наша рэчаіснасць:

“Спадар міністр! 13 красавіка гэтага года я па тэлефоне папрасіў участковага інспектара Слонімскага РАУС пагаварыць з маёй занадта шумнай суседкай са смежнай кватэры, бо, нягледзячы на мае заўвагі, час ад часу гвалт у яе кватэры паўтараўся».

Праз гадзіну мне патэлефанаваў дзяжурны міліцыянер Слонімскага РАУС і паклікаў у аддзел, бо, маўляў, вуснага паведамлення мала, трэба пісьмова “зафіксаваць сігнал”.

Я адмовіўся ісці ў аддзел, але пагадзіўся даць пісьмовыя тлумачэнні дома, якія (мае тлумачэнні) і аформіў у гэты ж дзень дзяжурны нарад міліцыі.

17 красавіка я атрымаў ліст са Слонімскага РАУС. Намеснік начальніка аддзела Вадзім Шчурскі паведаміў мне, што 16 красавіка ён накіраваў дырэктару Слонімскага ГУП ЖКГ даручэнне “па данаму факту правесці праверку ў адпаведнасці з Вашай кампетэнцыяй, пра што паведаміць заяўніку”.

11 траўня мне патэлефанаваў работнік Слонімскай ЖКГ. Патэлефанаваў не для таго, каб паведаміць мне, заяўніку, аб праведзенай праверцы. Аказваецца, праверка толькі пачынаецца (праз 24 дні пасля атрымання пісьма Шчурскага!), і пачынаецца… з заяўніка?

Работнік ЖКГ паклікаў мяне да сябе. Я адмовіўся ісці ў ЖКГ.

12 траўня раніцай работнік ЖКГ у мяне дома аформіў пратакол апытання.

12 траўня вечарам суседка-кватарантка выселілася, пра што я назаўтра, 13-га, паведаміў у Слонімскае ГУП ЖКГ.

13 траўня і міліцыя, і ЖКГ успомнілі пра асобу, з якой і трэба было пачынаць разбор яшчэ 13 красавіка, пачалі шукаць ужо былую маю суседку, бо і адміністрацыйную справу неўзабаве трэба перадаваць у суд, а яны не ведаюць ні прозвішча адказчыцы, ні дзе прапісана.

Вось вынікі працы міліцыі цягам месяца:
– 30 дзён ані міліцыя, ані ЖКГ па даручэнні міліцыі суседку не турбавалі (адно дзяжурныя міліцыянеры, 13 красавіка, выйшаўшы ад мяне, націснулі кнопку званка кватэры суседкі, але там не адгукнуліся), ніхто не прыходзіў да яе, ніхто не пакінуў ёй цыдулку ў дзвярох з просьбай патэлефанаваць ці прыйсці ў міліцыю, ніхто не прыслаў ёй афіцыйны ліст (імя і прозвішча яе не ведалі, але ж адрас ёсць).

Я не ўчыняў гвалт, але за месяц міліцыя патурбавала мяне тры разы і два разы па даручэнні міліцыі патурбавала ЖКГ.

Да такіх турбот можна было б паставіцца з разуменнем, калі б за гэтыя 30 дзён міліцыя і яе дапаможная арганізацыя ў складчыну зрабілі хаця б пяць спроб патурбаваць суседку, якая ўсе гэтыя дні была ў шчаслівым няведанні пра планы слонімскай міліцыі па яе ўтаймаванні.

Калі б гаспадыня кватэры пакінула мне нумар свайго тэлефона, я рашыў бы праблему без міліцыі – дастаткова было б аднаго папярэджання кватарантцы з боку гаспадыні.

Мая праблема вырашылася вечарам 12 траўня. А хібы, недасканаласці ў арганізацыі працы міліцыі, залішняя бюракратызацыя – застаюцца.

Кваліфікаваны супрацоўнік міліцыі ў той жа дзень, 13 красавіка, прыйшоў бы да маёй суседкі і пагаварыў з ёю. І, хутчэй за ўсё, не было б болей клопату ні мне, ні міліцыі, ні тым болей ЖКГ і суду.

А тут! Адзін участковы інспектар адным тэлефонным званком у простай сітуацыі азадачыў і заняў нікому не патрэбнай працай паўтузін службовых людзей: дзяжурныя міліцыянеры; міліцыянер Гусар, які састаўляў пісьмо ў ЖКГ; намеснік начальніка міліцыі Шчурскі – паставіў подпіс пад пісьмом у ЖКГ; дырэктар ЖКГ і работнік ЖКГ.

Шэсць чалавек! А яшчэ людзі, якія шукалі ў Менску гаспадыню кватэры, каб праз яе даведацца хаця б імя і прозвішча няўлоўнай кабеты (няўлоўнай выключна таму, што цягам месяца яе ніхто і не лавіў). А яшчэ дырэктар ЖКГ мусіць пісьмова паведаміць начальніку Слонімскага РАУС аб праведзенай праверцы. А яшчэ работнікі слонімскага суда! Разам з самім участковым інспектарам чортаў тузін служывага люду набярэцца.

Якія прычыны такіх хібаў у працы міліцыі? Па адказ далёка хадзіць не трэба, дастаткова прачытаць пісьмо намесніка начальніка Слонімскага РАУС Вадзіма Шчурскага дырэктару Слонімскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Паводле пісьма Шчурскага, 13 красавіка дзяжурныя міліцыянеры правялі праверку ў адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй і ўстанавілі пэўны факт, а ён, Шчурскі, у адпаведнасці са сваёй, большай, кампетэнцыяй, ва ўстаноўленым факце убачыў склад адміністрацыйнага правапарушэння. Тое, што шумную кабету ніхто з міліцыянераў і ў вочы не бачыў, што можа ёй і яе дачцэ-дашкольніцы патрэбна дапамога псіхолага ці псіхіятра, урэшце мо там труп у кватэры ляжыць – гэта, мяркуючы па пісьму Шчурскага, не ўваходзіць у кампетэнцыю міліцыі.

Кампетэнцыя міліцыі – пасля тэлефанавання жыльца ўзяць у яго пісьмовае тлумачэнне і перадаць гэту інфармацыю ў ЖКГ. Далей пачынаецца кампетэнцыя ЖКГ. Камунальнікі, паводле пісьма Шчурскага, абавязаны правесці праверку і паведаміць пра вынікі заяўніку.

Як ужо напісана вышэй, праверка ЖКГ пачалася праз 24 дні пасля атрымання пісьма Шчурскага, і пачалася з заяўніка! Чаму праз 24 дні? Чаму праверка, насуперак указанню Шчурскага, пачалася з заяўніка?

Аказваецца, у ЖКГ няма штатнай адзінкі для правядзення такіх праверак. Прызначаны дырэктарам прадпрыемства работнік выконвае гэту працу на грамадскіх пачатках. Натуральна, для яго такая праца – цяжар, абуза. Здаецца, работніку ЖКГ прасцей зрабіць гэту працу, якая не аплачваецца, як мага меншымі намаганнямі – адразу прыехаць на месца і разабрацца такім чынам, каб потым не мурыжыцца з афармленнем адміністрацыйнай справы. Але! Як патлумачыў мне работнік слонімскай ЖКГ, раз Шчурскі напісаў, што яму “бачыцца” тут адміністрацыйная справа, дык ЖКГ абавязана аформіць адміністрацыйную справу.

Вырашыць пытанне без афармлення адміністрацыйнай справы нельга, таму ўпаўнаважаныя работнікі ЖКГ страчваюць цікавасць да жыльцоў, у іх застаецца адзін клопат – як аформіць адміністрацыйную справу і спіхнуць яе ў суд. Гэту непрыемную працэдуру работнікі ЖКГ адцягваюць да апошняга і пачынаюць афармленне адміністрацыйнай справы… з заяўніка, бо так, натуральна, прасцей і лягчэй.

Высновы

Першае. Многія людзі, як і я дагэтуль, не ведаюць, што ахова правапарадку і прафілактыка правапарушэнняў па месцы жыхарства цяпер з’яўляецца кампетэнцыяй ЖКГ, а міліцыя толькі перадае, рэтранслюе “сігнал” ад жыльцоў да ЖКГ.

Другое. Пасля тэлефоннага паведамлення ад жыльца, супрацоўніку РАУС прасцей, не пакладаючы слухаўку і не падымаючыся з утульнага службовага фатэля, паклікаць законапаслухмянага жыльца-заяўніка ў міліцыю, узяць з яго пісьмовае тлумачэнне і спіхнуць гэтыя паперы ў мясцовую жыллёва-камунальную гаспадарку. Пра матывы паводзінаў камунальнікаў я напісаў вышэй.

Трэцяе. Як бачна на маім прыкладзе, міліцыя – лішняе бюракратычнае звяно. Жыльцам прасцей паведамляць пра свае праблемы наўпрост у ЖКГ. Гэтаксама і ЖКГ прасцей атрымліваць інфармацыю наўпрост ад жыльцоў, а не праз пасярэднікаў з мясцовага РАУС.

Чацвёртае. Як кажуць, дзе нянек многа, там дзіця бязнога. Тут усяго дзве нянькі – міліцыя і ЖКГ, але гэтага хапіла, каб мая суседка-кватарантка цягам месяца была нецікавая ані міліцыі, ані ЖКГ. Такімі справамі павінна займацца адна структура.

Пятае. Відавочна, міністэрства ўнутраных спраў усталявала неэфектыўную сістэму працы міліцыі з жыльцамі. Відавочна, што наступныя функцыі:
— прафілактыка парушэнняў грамадскага парадку па месцы жыхарства
— фіксацыя сігналаў аб парушэнні грамадскага парадку па месцы жыхарства
— праверка і разбор сігналаў аб парушэнні грамадскага парадку па месцы жыхарства
павінны быць сканцэнтраваны ў адной структуры, у адной дзяржаўнай арганізацыі.

Зыходзячы з вышэйвыкладзенага, ПРАШУ:
1. Прыняць захады па ўдасканаленні службовых абавязкаў міліцыі
2. Сумесна з Мінжылкамгасам і іншымі зацікаўленымі вырашыць пытанне, каб падобнымі справамі займалася адна структура – альбо міліцыя, альбо жыллёва-камунальная гаспадарка”.

Па даручэнні міністэрства, часовы выканаўца абавязкаў начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта В.Стасюкевіч лістом ад 10 чэрвеня 2020 года паведаміў мне: “У цяперашні час урадам Рэспублікі Беларусь разглядаецца пытанне аб узгадненні з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі новага праекту кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Прапановы па ўдасканаленні заканадаўства былі разгледжаны згодна з кампетэнцыяй органамі ўнутраных спраў, а таксама Міністэрствам ЖКГ”.
Адказ абнадзейвае! А ці вырашана гэта пытанне, не ведаю, бо новыя мае суседзі ветлівыя і добразычлівыя.

15 снежня 2020 года

Фота з архіва «ГС»






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин. Главное за день


Спорт в России и мире
Москва

Курсант Пермского военного института Росгвардии принял участие в финале интеллектуальной олимпиады Приволжского федерального округа


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
ATP

Российский теннисист Медведев опустится на строчку в рейтинге ATP


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Российский рынок одноразовой биоразлагаемой посуды: итоги 2023 г., прогноз до 2027 г.





Путин в России и мире
Москва

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге о качественном росте отечественного автомобилестроения


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Запись от имени Президента Беларуси сделана в книге соболезнований в посольстве Ирана




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Зеленский заявил, что обеспокоен заявлениями республиканцев в США


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Виктор Цой

Цой жил: съемки звезды «Кино» и эксперименты Билли Айлиш



Москва

Шанс на уникальную карьеру. Десять детей получат балетный грант

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net