Слонімцаў Алеся Масюка, Віктара Марчыка і Міхаіла Сашко ўчора не выпусцілі з міліцыі, а сёння будуць судзіць
У чацвер, 3 верасня, зборшчыкаў подпісаў у Слоніме за адкліканне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Валянціна Семенякі Алеся Масюка, Віктара Марчыка і Міхаіла Сашко на 17.00 выклікалі позвай у райаддзел міліцыі. З міліцыі актывісты не выйшлі.
Сообщение Слонімцаў Алеся Масюка, Віктара Марчыка і Міхаіла Сашко ўчора не выпусцілі з міліцыі, а сёння будуць судзіць появились сначала на Газета Слонімская.
Як стала вядома карэспандэнту «ГС» ад блізкіх затрыманых грамадскіх актывістаў, сёння ў 15.00 у судзе Слонімскага раёна чакаецца разгляд справы ў дачыненні да Алеся Масюка і Віктара Марчыка ды папярэдняе слуханне справы Міхаіла Сашко.
Нагадаем, што Марчыка, Масюка і Сашко ўжо выклікалі на гутарку ў міліцыю 2 верасня і пагражалі адказнасцю за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Як патлумачылі тады грамадскія актывісты, збор подпісаў за скліканне сходу аб адкліканні дэпутата праходзіць у адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам. Падобна, што ў міліцыі палічылі інакш, склалі пратаколы і перадалі справу ў суд. Працэс збору подпісаў міліцыянеры ў цывільным здымалі на відэакамеру.
Мы будзем сачыць за сітуацыяй.
Фота з архіва «ГС»
Сообщение Слонімцаў Алеся Масюка, Віктара Марчыка і Міхаіла Сашко ўчора не выпусцілі з міліцыі, а сёння будуць судзіць появились сначала на Газета Слонімская.