Слонімскія школьнікі вядуць археалагічныя раскопкі на беразе Грыўды
Слонімскі школьны лагер “Юны археолаг”, куды ўваходзяць 20 вучняў слонімскіх сярэдніх школ, разам з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь, шосты год запар праводзіць летам археалагічныя раскопкі на Слонімшчыне.
Сообщение Слонімскія школьнікі вядуць археалагічныя раскопкі на беразе Грыўды появились сначала на Газета Слонімская.
Капаюць
Разам з юнымі археолагамі на раскопках працуюць супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Алег Ткачоў і слонімскі педагог Ірына Радзецкая.
Па словах Алега Ткачова, за тыдзень раскопак каля вёсак Масілавічы і Папкі юныя археолагі вялікіх знаходак не знайшлі. Але ўжо знойдзены кавалкі ляпной і кругавой керамікі, розныя скрабкі, адшчэпы і г.д.
Пошукі працягваюцца, таму ёсць спадзяванні на цікавыя археалагічныя знаходкі.
Сообщение Слонімскія школьнікі вядуць археалагічныя раскопкі на беразе Грыўды появились сначала на Газета Слонімская.