Мастаўляне стварылі чаргу, каб падпісацца за Ціханоўскую
У панядзелак на пляцоўцы каля «Еўраапта», дзе ў апошнія дні ў сувязі з каранавірусам было малалюдна, нечакана з`явіўся натоўп людзей.
Сообщение Мастаўляне стварылі чаргу, каб падпісацца за Ціханоўскую появились сначала на Газета Слонімская.
Яны, як і належыць, стаялі на пэўнай адлегласці адзін ад другога. У большасці сваёй маладыя.
Гэтая з`ява тлумачылася проста. Тут адбываўся збор подпісаў у падтрымку прэтэндэнта ў кандыдаты па выбарах прэзідэнта РБ Святланы Ціханоўскай, жонкі блогера Сяргея Ціханоўскага.
На машыне быў змешчаны транспарант «Краіна для жыцця». На працягу некалькіх гадзін чарга не меншала. Людзі званілі сваім сябрам, паведамлялі пра збор подпісаў і раілі прыехаць. За ўсім назіралі супрацоўнікі міліцыі.
Пры такой актыўнасці мастаўлян можна меркаваць, што за кароткі час было сабрана некалькі соцень подпісаў.
Сообщение Мастаўляне стварылі чаргу, каб падпісацца за Ціханоўскую появились сначала на Газета Слонімская.