Ксёндз на самаізаляцыі, 20 удзельнікаў цырымоніі вянчання пад падазрэннем, старшыня сельсавета праходзіць абследаванне
У Беларусі эпідэмія каранавірусу пашыраецца, і штодня ўзнікаюць ачагі ў новых населеных пунктах. У Мастах, другім горадзе ў вобласці, у якім было выяўлена гэтае захворванне, улады робяць выгляд, што ўсё нармальна.
Сообщение Ксёндз на самаізаляцыі, 20 удзельнікаў цырымоніі вянчання пад падазрэннем, старшыня сельсавета праходзіць абследаванне появились сначала на Газета Слонімская.
Фота: livejournal.com
Аднак некаторыя факты кажуць пра адваротнае.
Патэлефанаваў сябра з лякарні і паведаміў, што праходзіць абследаванне. У палаце адзін, наведвальнікаў не пускаюць.
У правамастоўскім касцёле ў нядзелю не адбылася імша — ксёндз на самаізаляцыі. Старшыня Мастоўскага сельсавета праходзіць курс абследавання. Яшчэ каля 20 чалавек пад падазрэннем на каранавірус, бо былі на вячэры пасля вянчання, дзе адзін з удзельнікаў меў станоўчы вынік тэсту на каранавірус.
Касірка «Еўраапта», суседка па доме, праходзіць абследаванне паводле падазрэння на гэтае захворванне.
Тым часам мясцовая газета і сайт райвыканкама супакойваюць мастаўлян, што ў нас ўсё добра: выпісалася з лякарні дзяўчына, якая першая захварэла ў Мастах на каранавірус, супрацоўнікі райвыканкама перадалі медыкам маскі і т. д.
Яшчэ навіна — аднавіў работу міні-рынак.
Сообщение Ксёндз на самаізаляцыі, 20 удзельнікаў цырымоніі вянчання пад падазрэннем, старшыня сельсавета праходзіць абследаванне появились сначала на Газета Слонімская.