Выйшла ў свет энцыклапедыя «Жыровічы: пад святым Пакровам»
У выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" выйшла ў свет энцыклапедыя «Жыровічы: пад святым Пакровам», паведамляецца на сайце выдавецтва.
Сообщение Выйшла ў свет энцыклапедыя «Жыровічы: пад святым Пакровам» появились сначала на Газета Слонімская.
Энцыклапедыя «Жыровічы: пад святым Пакровам». Фота bel-en.by
У падрыхтоўцы багата ілюстраванай энцыклапедыі «Жыровічы: пад святым Пакровам» прынялі ўдзел кандыдаты багаслоўя, дактары царкоўнай гісторыі і гістарычных навук, кандыдаты мастацтвазнаўства.
Энцыклапедыя «Жыровічы: пад святым Пакровам». Фота bel-en.by
Складальнікам выступіў А.В. Слесараў – кандыдат багаслоўя, дацэнт, прарэктар па навуковай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі, прарэктар па навуковай рабоце і загадчык кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай акадэміі.
Энцыклапедыя «Жыровічы: пад святым Пакровам». Фота bel-en.by
Асноўная мова кнігі — беларуская. Самыя значныя артыкулы выкананы ў каляровым прэзентацыйным афармленні на беларускай, рускай і англійскай мовах.
Энцыклапедыя «Жыровічы: пад святым Пакровам». Фота bel-en.by
У кнізе 232 старонкі, на якіх змешчана каля 200 артыкулаў, больш 200 фотаздымкаў. Амаль усе артыкулы, большасць з якіх друкуюцца ўпершыню, дапоўнены спісам выкарыстанай літаратуры, што мае вялікую каштоўнасць для будучых пакаленняў даследчыкаў гісторыі і сучаснасці Жыровічаў.
Тыраж выдання 1000 экз.
Сообщение Выйшла ў свет энцыклапедыя «Жыровічы: пад святым Пакровам» появились сначала на Газета Слонімская.