Пазнай сябе на фота
Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-999, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Найбольш цікавыя расповеды пра герояў здымкаў будуць надрукаваны ў газеце, а іх аўтары атрымаюць запрашальныя квіткі на спектаклі Слонімскага драматычнага тэатра.
Сообщение Пазнай сябе на фота появились сначала на Газета Слонімская.
Мастачка
На здымак мастачкі, надрукаваны ў мінулым нумары «Аддушыны», адгукнулася наша чытачка Наталля Бузун.
— Гэта Алена Алхімава. Мы з ёй разам працавалі на Слонімскай фабрыцы мастацкіх вырабаў недзе з 1997 па 2000 год у адным цэху. Мы сядзелі на працы насупраць адна адной. Алена і цяпер жыве ў Слоніме. Часам бачу яе ў горадзе, — расказала Наталля Сяргееўна.
Фота з архіва чытача
Сообщение Пазнай сябе на фота появились сначала на Газета Слонімская.