Пазнай сябе на фота
Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-999, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Найбольш цікавыя расповеды пра герояў здымкаў будуць надрукаваны ў газеце, а іх аўтары атрымаюць запрашальныя квіткі на спектаклі Слонімскага драматычнага тэатра.
Сообщение Пазнай сябе на фота появились сначала на Газета Слонімская.
Педагогі Слонімскай санаторна-лясной школы-інтэрната, 1968 год
На фотаздымак педагогаў Слонімскай санаторна-лясной школы, надрукаваны ў мінулым нумары «Аддушыны», першым адгукнуўся Алег Спасюк.
— Тут крайні злева Рыгор Рыгоравіч Будзіловіч, дырэктар школы. Я вучыўся ў яго, калі ён яшчэ быў дырэктарам Навасёлкаўскай СШ, — расказаў Алег Станіслававіч.
Другім у рэдакцыю патэлефанаваў Ігар Іўчанка, які пазнаў пасярод здымка настаўніка батанікі Канстанціна Канстанцінавіча Семяновіча і ўзгадаў прозвішча настаўніка геаграфіі справа Бубена Станіслава Сямёнавіча.
Яшчэ адна наша чытачка, Ніна Пацэвіч, пазнала на здымку ўсіх трох педагогаў — Будзіловіча, Семяновіча і Бубена.
Фота з архіва «ГС»
Сообщение Пазнай сябе на фота появились сначала на Газета Слонімская.