Слонімцы на Дзень Волі ўшануюць Міхала Валовіча, Льва Сапегу і Івана Шэгу
У 102-ю гадавіну ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, 25 сакавіка, слонімскія дэмакраты пакладуць кветкі да помніка Льву Сапегу ў Слоніме, а таксама наведаюць магілу Івана Шэгі на гарадскіх могілках і памятны мемарыял Міхала Валовіча на могілках у Парэччы. — Ушануем у гэты дзень людзей, якія так ці інакш спрычыніліся да ўсталявання беларускай дзяржаўнасці на нашай слонімскай
Сообщение Слонімцы на Дзень Волі ўшануюць Міхала Валовіча, Льва Сапегу і Івана Шэгу появились сначала на Газета Слонімская.
У 102-ю гадавіну ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, 25 сакавіка, слонімскія дэмакраты пакладуць кветкі да помніка Льву Сапегу ў Слоніме, а таксама наведаюць магілу Івана Шэгі на гарадскіх могілках і памятны мемарыял Міхала Валовіча на могілках у Парэччы.
— Ушануем у гэты дзень людзей, якія так ці інакш спрычыніліся да ўсталявання беларускай дзяржаўнасці на нашай слонімскай зямлі. Раней планавалі далучыцца да святкавання Дня Волі да сяброў у Гародні, але з-за каранавірусу ўсе масавыя мерапрыемствы былі адменены. Таму застаемся дома, — расказаў напярэдадні свята карэспандэнту «ГС» кіраўнік Слонімскай гарадской арганізацыі БНФ Павел Севасцьян.
Раней грамадскі актывіст Іван Бедка аднёс у Слонімскі райвыканкам калектыўны зварот мясцовых дэмакратаў з прапановай адзначыць 102-ю гадавіну ўтварэння БНР на раённым узроўні.
— Наконт сустрэчы сяброў ГА БНФ «Адраджэнне» і іншых жыхароў Слонімскага раёну з прадстаўнікамі палітычных партый і грамадскіх аб`яднанняў Беларусі, то яна адмяняецца. 18 сакавіка я перадаў у райвыканкам заяву аб адкліканні нашай заяўкі на гэтую сустрэчу, — адзначыў у размове з карэспандэнтам «ГС» Павел Севасцьян.
Сообщение Слонімцы на Дзень Волі ўшануюць Міхала Валовіча, Льва Сапегу і Івана Шэгу появились сначала на Газета Слонімская.