Слонімскія дэмакраты рыхтуюцца да сустрэчы гасцей
12 сакавіка Слонімская гарадская арганізацыя грамадскага аб`яднання БНФ «Адраджэнне» накіравала старшыні Слонімскага райвыканкама Генадзю Хомічу ліст з просьбай прадставіць памяшканне для сустрэчы жыхароў Слонімшчыны з прадстаўнікамі палітычных партый і грамадскіх аб`яднанняў Беларусі.
Сообщение Слонімскія дэмакраты рыхтуюцца да сустрэчы гасцей появились сначала на Газета Слонімская.
Актывісты просяць кіраўніка раёна прадставіць для сустрэчы актавую залу інтэрната №4 Слонімскай ЖКГ на Брэсцкай вуліцы, 69, корпус 4. У выпадку немагчымасці сустрэцца з гасцямі па названым адрасе аўтары ліста просяць арандаваць малую залу Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку на Чырвонаармейскай вуліцы, 25.
Сустрэча з апазіцыйнымі палітыкамі павінна адбыцца ў Слоніме 3 красавіка з 18.00 да 21.00. Яе мэтай у лісце да старшыні райвыканкама называецца абмеркаванне перспектыўных шляхоў развіцця Беларусі і атрыманне ацэнкі агучаных прапаноў.
Аўтары ліста гарантуюць аплату памяшкання. Падпісаў гэты ліст старшыня Слонімскай Рады ГА БНФ «Адраджэнне» Павел Севасцьян.
У Слонім збіраліся прыехаць Юрась Губарэвіч, Мікалай Казлоў, Аляксей Янукевіч, Павел Севярынец і Вольга Кавалькова. Аднак Севярынец зняўся з праймерызу, і невядома, як далей будзе развівацца сітуацыя з-за каранавіруса.
Сообщение Слонімскія дэмакраты рыхтуюцца да сустрэчы гасцей появились сначала на Газета Слонімская.