Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
Gs.by (Слоним)
Январь
2020

Вада — ты ёсць жыццё

0

Вада — адно з асноўных багаццяў кожнай краіны. Здаўна ў многіх народаў была прымаўка: «Вада даражэй мёду і віна». Калі без ежы чалавек можа пражыць прыкладна месяц, то без пітной вады не больш за 7-9 дзён.

Сообщение Вада — ты ёсць жыццё появились сначала на Газета Слонімская.

Без вады сёння не абыходзіцца ні сельская гаспадарка, ні вытворчасць. Варта адкрыць кран, як бескаштоўная вадкасць ліецца ў шклянку. Такая раскоша цяпер даступна большасці жыхароў дзякуючы водаправоду. Але да яго з`яўлення людзі бралі ваду з рэк і азёраў, са студняў і крыніц. Яшчэ і ў нашы дні ў некаторых вёсках вада ў хаты дастаўляецца вёдрамі.

Па забеспячэнні воднымі рэсурсамі Беларусь мае спрыяльныя ўмовы. У нас тысячы вялікіх і малых азёраў і рэк. Прыродных вод, якія маюцца ў краіне, дастаткова для задавальнення як сучасных, так і перспектыўных патрэб у вадзе. Але бурны рост тэмпаў развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі за кошт сцёкавых вод і прымянення хімікатаў значна павялічыў адмоўнае ўздзеянне на прыроду. Праўда, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з кожным годам наладжваецца ўсё больш сур`ёзнае назіранне за якасцю водных басейнаў, куды ў рэшце рэшт і трапляюць гэтыя адходы.

Маніторынгам якасці вады займаецца і дэпартамент гідраметэаралогіі, а кантролем выкіду сцёкавых вод — служба аналітычнага кантролю абласных камітэтаў.
Праводзяцца ў басейнах рэк і розныя ахоўныя мерапрыемствы: будуюцца і рэканструююцца ачышчальныя збудаванні, выносяцца за межы водаахоўных зон фермы, склады мінеральных угнаенняў, праводзяцца лесапасадкі і залужванне зямель.

Усё гэта добра, але, на маю думку, каб захаваць нашчадкам бясспрэчнае багацце — ваду, яе чысціню, трэба выхоўваць ашчаднасць да яе, культуру ўжывання, гаспадарскія адносіны да рэк і азёраў, студняў і асабліва крыніц з ранняга дзяцінства, з дзіцячых садкоў, пачатковых класаў школ ды не забываць напамінаць старшакласнікам і дарослым.

Кожная малая ці вялікая рака ў нас бярэ пачатак, як правіла, з крынічкі ці балотца. На Дзятлаўшчыне звыш сотні рэчак і ручаёў, большасць з якіх безыменныя, даўжынёй усяго да некалькіх кіламетраў.

У «лёс» амаль кожнай з іх калісьці ўмяшаліся меліяратары. Сёння высвятляецца, што гэта не заўсёды было апраўданым. Зніжаецца ўзровень вады ў студнях, мялеюць рэкі, рэзка змяншаецца плошча ягаднікаў у лясах, асабліва журавінавых, наступаюць працяглыя засухі і пакуль, праўда, такія рэдкія з`явы, як пылавыя буры.

вада 1

Ілюстрацыйнае фота

Многія выпрамленыя, вузкія, не абароненыя ад сонца дрэвамі і кустоўем рачулкі-каналы знаходзяцца на мяжы знікнення. Менавіта таму на некаторых даўно асушаных землях дзе-нідзе наладжваецца зваротны працэс — іх забалочваюць. Напрыклад, уздоўж трасы М6 на дарозе з Ліды ў бок Мінска.

Павага да крыніц у Беларусі — адна з традыцый народнай культуры. Яна зарадзілася яшчэ ў часы язычніцтва і захоўваецца да нашых дзён. На зары хрысціянства быў, праўда, перыяд, калі святары выступалі супраць «почитания» крыніц, лічачы гэта ідалапаклонніцтвам. Аднак гэты абрад меў такія карані ў нашых продкаў, што з цягам часу і праваслаўныя і каталіцкія духоўныя лідары адаптавалі яго і ўключылі ў царкоўныя практыкі.

Сёння пакланенне святым крыніцам — яркі прыклад так званага народнага хрысціянства, у якім перасякаюцца два светапоглядныя пласты. Цяпер у Беларусі прыкладна 200 сакральных крыніц. Праўда, гэтая лічба ўмоўная, бо адны зарастаюць і знікаюць, другія, раней невядомыя, адкрываюцца і асвячаюцца, па-новаму абсталёўваюцца.

У 2018 і 2019 гадах, якія былі аб`яўлены гадамі малой Радзімы, агульнымі намаганнямі былі даследаваны, абноўлены і нанесены на кадастравую карту нашай краіны каля 500 крыніц. Але гэта толькі частка тых падземных вод, што б`юць з нетраў Беларусі.

2020-ы — трэці год малой Радзімы. Самы час даследаваць і нанесці на карты крыніцы сваіх дзядоў і прадзедаў.

Добры прыклад у гэтай справе паказаў кіраўнік дзяржавы. Наш прэзідэнт разам з сынамі даў другое жыццё выхаду падземных вод каля вёскі Александрыя ў Шклоўскім раёне, якое калісьці абсталёўваў яго дзед Трахім. Але яшчэ сотні такіх крыніц чакаюць клапатлівых рук. Таму хачу звярнуцца да навучэнцаў школ і асабліва тых, хто займаецца ў гуртках экалагічнага кірунку, з прапановай далучыцца да патрэбнай справы.

З гэтай нагоды у межах мікрараёнаў сваіх навучальных устаноў правесці маніторынг крыніц, з якіх бяруць пачатак нашы рачулкі, і ўзяць іх на ўлік, занатаваць іх стан і выяўленыя недахопы (парушэнні). Затым правесці перамовы з прадстаўнікамі мясцовых уладаў, сельгаспрадпрыемстваў, лясгасаў, меліяратарамі, аховай прыроды наконт шляхоў ліквідацыі выяўленых недахопаў, дазволу і дапамогі абсталяваць спачатку крыніцы бліжэйшыя да населеных пунктаў, важнейшых дарог, так каб зручна было падысці да іх, зачэрпнуць там вады і наталіць смагу, палюбавацца, як булькае з-пад зямлі жыватворная вадкасць, ці проста пару хвілін адпачыць. Гэтай ідэяй зацікавіць сваіх бацькоў, старэйшых сяброў, лідараў БРСМ, прадпрымальнікаў, уласнікаў аграсядзіб, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый. Даць назву крыніцы, паклапаціцца пра лабараторны аналіз вады, а вынікі змясціць побач з ёю на прыгожым інфармацыйным шчыце. Падыходы абазначыць указальнікамі.

Узорам, як трэба і можна зрабіць, з`яўляюцца крыніцы ў Жукоўшчыне ці каля вёскі Косічы ў Навагрудскім раёне, дзе пасля правядзення аналізаў высветлілася, што выхады падземных вод на паверхню, паміж якімі не больш за тры метры, розняцца паміж сабой. У адным вада «жывая», а ў другім — «мёртвая».

Інтэрнэт паведамляе, што такіх крыніц усяго сем у свеце. Каб набраць вады (а бяруць яе аматары дзясяткамі і сотнямі літраў, бо яна вельмі доўга захоўвае свае якасці), трэба адстаяць у чарзе гадзіну-другую. І што цікава, косіцкую ваду вязуць не толькі ў розныя куткі Беларусі, але і за яе межы. Вяртаючыся з летняга адпачынку на возеры Свіцязь і неаднаразова збочваючы да гэтага чароўнага месца, я сустракаў у калейцы па крынічную ваду масквічоў і кіяўлянаў, літоўцаў і латышоў, будыстаў з Алтая і Тувы. Апошнія, калі дабіраюцца сюды, ставяць шатры, жывуць па некалькі дзён, п`юць ваду, моляцца, а навакольныя дрэвы ўпрыгожваюць рознакаляровымі стужкамі.

Не менш цікавая крыніца ў вёсцы Мотча, побач з Навагрудкам. Гэта крыніца святога Мікалая Цудатворцы. Гадоў дзесяць таму назад вернікамі і святарамі сумесна з мясцовымі ўладамі тут, у драўлянай прасторнай каплічцы, аздобленай сотнямі розных ікон, была абсталявана купель, дзе ў любую пару года можна акунуцца, памаліцца, запаліць свечкі. Хто ведае, можа, і на Дзятлаўшчыне, значная частка якой знаходзіцца на Навагрудскім узвышшы, ёсць такія ж цікавыя крыніцы.

Вядома, так абсталёўваць іх школе і вучням не пад сілу, а вось ініцыяваць добрую і патрэбную справу можна. Тым больш што многія ўстановы адукацыі шукаюць, чым заняцца, каб паўдзельнічаць у конкурсе «100 ідэй для Беларусі» ці якім падобным.

Працяг будзе

Сообщение Вада — ты ёсць жыццё появились сначала на Газета Слонімская.






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин. Главное за день


Спорт в России и мире
Москва

Цена билетов на суперфинал Кубка России составит от 500 до 15 тыс. рублей


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
ATP

Теннисиста Медведева выбили из топ-4 ATP


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Четыре города ЦФО вошли в федеральный топ-10 по качеству жизни





Путин в России и мире
Москва

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге о качественном росте отечественного автомобилестроения


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Запись от имени Президента Беларуси сделана в книге соболезнований в посольстве Ирана




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Зеленский заявил, что обеспокоен заявлениями республиканцев в США


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Сергей Шнуров

Бизнесвумен Матильда Шнурова снялась без одежды в США



Москва

«На теплоходе по Волге»: Сергей Жуков отмечает день рождения в компании мамы

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net