Пазнай сябе на фота
Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-999, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Найбольш цікавыя расповеды пра герояў здымкаў будуць надрукаваны ў газеце, а іх аўтары атрымаюць запрашальныя квіткі на спектаклі Слонімскага драматычнага тэатра.
Сообщение Пазнай сябе на фота появились сначала на Газета Слонімская.
На дыскатэцы
На фотаздымак з дыскатэкі, надрукаваны ў мінулым нумары «Аддушыны», пакуль ніхто не адгукнуся. Калі нехта ўсё ж пазнаў герояў здымка, тылефануйце нам, і ваш аповед будзе надрукаваны ў газеце.
Тым часам патэлефанаваў у рэдакцыю наш чытач Уладзімір Крынчык і расказаў, што на здымку з перапахавання парэшткаў воінаў, які друкаваўся раней, ён пазнаў побач з Аляксандрам Тарсуновым тагачаснага начальніка сельгасупраўлення Слонімскага райвыканкама Уладзіміра Сідаравіча Чышчэню, якога ўжо няма сярод жывых.
Нашы чытачы Яўгенія Абрамчук, Ніна Рыжова і Уладзімір Рабцэвіч атрымаюць запрашальныя квіткі на спектакль Слонімскага драмтэатра «Нязваны госць», які пакажуць у нядзелю, 12 студзеня. Пачатак у 17.00.
Фота з архіва «ГС»
Сообщение Пазнай сябе на фота появились сначала на Газета Слонімская.