Аўтары петыцыі просяць не паўтарыць сітуацыю з лагатыпам Дня беларускага пісьменства, якая адбылася ў Слоніме
У 2020 годзе ў Бялынічах пройдзе Дзень беларускага пісьменства. І ў інтэрнэце з`явілася петыцыя, аўтары якой прапануюць, як падрыхтаваць горад да свята і як зрабіць яго лепшым. У петыцыі згадваецца і Слонім, які стаў пляцоўкай гэтага свята ў 2019 годзе, а менавіта сітуацыя з выбраннем лагатыпу свята.
Сообщение Аўтары петыцыі просяць не паўтарыць сітуацыю з лагатыпам Дня беларускага пісьменства, якая адбылася ў Слоніме появились сначала на Газета Слонімская.
Так, пад пунктам №6 аўтары петыцыі пішуць:
«Правесці рэспубліканскі конкурс на лепшы лагатып для Дня пісьменства 2020 г., каб непаўтарылася прыкрая сітуацыя мінулага году, калі ў Слоніме лагатыпам была выбрана ўбогая, на наш позiрк, выява льва, намаляваная ў Пэйнце, зрабіўшы такім чынам сам горад і свята для нас пасмешышчам.
Удалы сучасны дызайн лагатыпу зробіць сувенірную прадукцыю з ім запатрабаванай і падвысіць прэстыж горада».
На цяперашні момант пад петыцыяй падпісаўся 131 чалавек.
Сообщение Аўтары петыцыі просяць не паўтарыць сітуацыю з лагатыпам Дня беларускага пісьменства, якая адбылася ў Слоніме появились сначала на Газета Слонімская.