«Дэмакратычны рух на Слонімшчыне: 1989-2019 гг.» паводле Івана Бедкі
Напрыканцы 2019 года ў Мінску выйшла з друку кніга старэйшага грамадскага актывіста са Слоніма Івана Бедкі «Дэмакратычны рух на Слонімшчыне: 1989-2019 гг.».
Сообщение «Дэмакратычны рух на Слонімшчыне: 1989-2019 гг.» паводле Івана Бедкі появились сначала на Газета Слонімская.
Іван Бедка падпісвае сваю кнігу
У гэтым выданні на 163 старонках аўтар дакументальна занатаваў 30-гадовую гісторыю дэмакратычнага руху ў Слоніме і Слонімскім раёне. Сам Іван Бедка з`яўляўся і з`яўляецца актыўным удзельнікам грамадска-палітычнага жыцця Слонімшчыны, таму добра ведае, пра што піша.
Вокладка кнігі Івана Бедкі
Кніга Івана Бедкі — гэта хроніка навейшай гісторыі нашай Слонімшчыны пачынаючы з 1989 года, калі паэт Рудольф Пастухоў, настаўнік Мікалай Ракевіч і гісторык Ігар Падгарадзецкі зарэгістравалі ў Слоніме суполку БНФ, і заканчваючы расповедам пра выбарчую кампанію ў Палату прадстаўнікоў 2019 года.
У артыкуле «Замест прадмовы» ў пачатку кнігі аўтар прызнаецца, што будзе рады, калі хтосьці яго хроніку падзей на Слонімшчыне працягне далей.
А пакуль маем дакументальную кнігу слонімскага часу ў кантэксце сучаснай беларускай гісторыі, дзе многія слонімцы знойдуць у гэтым часе сябе.
Як прызнаўся Іван Бедка, гэтай кнігай ён сам сабе зрабіў падарунак на 70-годдзе. А разам з тым і ўсім зацікаўленым слонімцам і не толькі.
Прэзентацыя кнігі Івана Бедкі «Дэмакратычны рух на Слонімшчыне: 1989-2019 гг.» прайшла ў Слоніме 28 студзеня. Распаўсюджвае кнігу сам аўтар.
Фота Сяргея БУЗУНА і Максіма СУДЗІЛОЎСКАГА
Сообщение «Дэмакратычны рух на Слонімшчыне: 1989-2019 гг.» паводле Івана Бедкі появились сначала на Газета Слонімская.