Слонімец Мацвей Коўрук трапіў у зборную Беларусі
Выхаванец Руслана Корнева трапіў у зборную Беларусі па футболе. 7 лістапада ў складзе каманды ён удзельнічаў у турніры развіцця ЎЕФА.
Сообщение Слонімец Мацвей Коўрук трапіў у зборную Беларусі появились сначала на Газета Слонімская.
— Ён займаўся ў мяне пяць гадоў, з другога класа, — падзяліўся з карэспандэнтам газеты трэнер Руслан Корнеў. — Годна адпрацаваў пяць гадоў. Прывёў да мяне яго тата, і хачу адзначыць, што Мацвей адразу зарэкамендаваў сябе з найлепшага боку. Схопліваў навучанні хутка, добра глядзеўся ў полі. Ён абгульваў сваіх супернікаў «на адной назе». Коўрук — брамнік №1. Мы разглядалі варыянт адправіць яго за мяжу, але яго бацькі вырашылі па-іншаму. Тое, што ён трапіў у зборную Беларусі, ён заслужыў праз сваю працавітасць.
Турнір развіцця УЕФА праходзіць у Мінску з 7 да 11 лістапада. У ім прымаюць удзел зборныя Беларусі, Арменіі, Вугоршчыны і Гібралтара, складзеныя з футбалістаў не старэйшых за 2005 года нараджэння.
Са зборнай з Арменіі беларуская зборная сустрэнецца 9 лістапада ў 11.30, а
11 лістапада, у заключны дзень турніру, у 13.30 — з вугорскай камандай.
Пажадаем нашым хлопцам поспеху!
Сообщение Слонімец Мацвей Коўрук трапіў у зборную Беларусі появились сначала на Газета Слонімская.