Самі збудавалі, самі знеслі
На перасячэнні вуліцы 30 гадоў УЛКСМ і праспекта Юнацтва падчас забудовы новага мікрараёна паўстала штучнае возера. Пасярэдзіне яго насыпалі востраў. Затым да яго збудавалі мост.
Сообщение Самі збудавалі, самі знеслі появились сначала на Газета Слонімская.
У канцы 90-х гадоў мастоўскі прадпрымальнік выказаў намер пабудаваць на востраве кафэ. Як звычайна, улады не далі дазвол. Пасля гэтага тут ЖКГ збудавала альтанку з лаўкамі. Падлогі не было.
У альтанцы любілі адпачываць мастаўляне, асабліва моладзь з рознымі напоямі. Альтанка ад такіх адпачынкаў ацалела, але лаўкі былі зламаныя.
У гэтым выпадку ЖКГ паступіла радыкальна: не стала аднаўляць лаўкі, а знесла пабудову.
Сообщение Самі збудавалі, самі знеслі появились сначала на Газета Слонімская.