У Мастах патрыятычны білборд схавалі за ліпамі
На будынку Дома творчасці дзяцей і моладзі ў Мастах вывешаны білборд лідара групы j:MOPC Уладзіміра Пугача. Побач з ім — фотаздымак яго дзеда Уладзіміра Антонавіча, камандзіра ўзвода партызанскага аб`яднання Васіля Каржа, якое прымала ўдзел у вызваленні Беларусі.
Гэты патрыятычны калаж дапаўняе надпіс: «Беларусь помніць».
Білборд высокай мастацкай якасці і ўзнёслага патрыятычнага духу. Вось толькі змешчаны ён няўдала, на тарцы будынка. Агляд яго засланяюць ліпы алеі, па якой амаль ніхто не ходзіць.