У «Санеце» прэзентуюць новую кнігу Сягрея Чыгрына
Першая прэзентацыя кнігі «Слонімшчына. Гістарычныя нататкі» адбудзецца ў слонімскай кнігарні «Санет» у пятніцу, 16 жніўня, у 13 гадзін.
Як адзначыў у размове з карэспандэнтам «ГС» аўтар кнігі, у сустрэчы прымуць удзел супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь» і творчая інтэлігенцыя Слоніма. Арганізатары і аўтар кнігі запрашаюць на прэзентацыю аматараў гісторыі роднага краю і ўсіх зацікаўленых.