У суботу прамыя тэлефонныя лініі правядуць кіраўнікі справамі выканкамаў
У суботу, 3 жніўня, з 9 да 12 гадзін на прамых тэлефонных лініях будуць дзяжурыць кіраўнікі справамі выканаўчых камітэтаў згодна з графікамі.
У гэты дзень у Слонімскім райвыканкаме на пытанні слонімцаў будзе адказваць кіраўнік справамі райвыканкама Алена Мачаліна. Патэлефанаваць Алене Нікадзімаўне можна па тэлефоне 5-03-11. Яна займаецца пытаннямі планавання і рэгламентацыі працы райвыканкама, справаводства і кантролю за выкананнем нарматыўна-прававых і распарадчых дакументаў, сакрэтнага справаводства, працы натарыяльнай канторы, арганізацыі прыёму грамадзян, працы па разглядзе зваротаў грамадзян і інш.
У Гродзенскім аблвыканкаме кіраўнік справамі Ігар Папоў выслухае грамадзян па тэлефоне 8 0152 73-56-44. Ігар Андрэевіч курыруе пытанні працы апарату аблвыканкама, каардынуе дзейнасць яго структурных падраздзяленняў, ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем плана работы аблвыканкама, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку і прапускнога рэжыму, займаецца пытаннямі фінансавага, матэрыяльна-тэхнічнага, транспартнага забеспячэння дзейнасці аблвыканкама, забеспячэнне аблвыканкама інфармацыйнымі рэсурсамі і інш.
Алена Мачаліна. Фота slonim.gov.by
Ігар Папоў. Фота region.grodno.by