Небяспечная бяспечнасць
Улады клапоцяцца пра бяспеку мастаўлян, толькі іншы раз гэты клопат выклікае здзіўленне.
Калі падыходзіць да падвяснога моста, то з правага боку стромкі спуск да Нёмана. На беразе ракі калісьці была лазня. Лазню знеслі, а праход, укладзены бетоннымі плітамі, застаўся. Тым спускам карыстаюцца аматары экстрэмальнай язды на веласіпедах. Месца небяспечнае. Каб прадухіліць бяду, ля спуску на
дзвюх хвоях на вышыні трох метраў былі павешаны аб тым паперкі. Падаецца, у тым месцы было б лепш паставіць шлагбаум.
Шлагбаум у нізіне ў лесе, дзе на машыне праблематычна развярнуцца
Шлагбаумы ставяць. Прыкладам, у зоне адпачынку ва ўрочышчы Міхайлоўка, каб адпачывальнікі не змаглі туды пад`ехаць машынаю. Падобны шлагбаум пастаўлены на дарозе да зоны адпачынку за падвясным мостам. Гэта лясная дарога, якая ідзе ад моста праз Зяльвянку і да падвяснога. Некалькі гадоў таму назад тут быў пастаўлены драўляны шлагбаум, але пасля таго, як з ім не размінуліся некалькі веласіпедыстаў, яны яго выкапалі. Цяпер на гэтай дарозе пастаўлены жалезны шлагбаум з замком. Пастаўлены ён у нізіне паміж двума ўзвышшамі. Калі ехаць з боку падвяснога, то перашкоду можна заўважыць толькі за 20 метраў, а калі ехаць ад Зяльвянкі, то кіроўца пабачыць яе, калі ўз`едзе на бугор. Адлегласць да шлагбаума таксама 20 метраў. Развярнуцца там немагчыма.
Бетонная дарожка да былой лазні на беразе Нёмана
Так, зона адпачынку ёсць зона адпачынку і праезд на аўтамабілі мусіць быць рэгламентаваны. Толькі пытанне ў тым, чаму гэты шлагбаум пастаўлены ў патаемным месцы? Хіба што для таго, каб стварыць аварыйную сітуацыю. Чаму папярэдне не вывешаны знакі, што тут перашкода руху ці рух забаронены?
Камунальшчыкі могуць там праехаць, бо маюць ключ ад замка і ля зоны адпачынку маюцца ёмкасці для збору смецця, якія час ад часу трэба мяняць.