У Слоніме стартаваў конкурс сэлфі ў вышыванках
У Слоніме 17 чэрвеня пачаўся фотаконкурс "Сэлфі — новая рэальнасць". Для ўдзелу ў конкурсе трэба зрабіць фота ці сэлфі ў вышыванках.
Конкурс, паводле ўмоў, будзе праводзіцца ў два этапы.
Каб стаць удзельнікам першага этапу конкурсу, трэба апублікаваць фотаздымкі ў вышыванках да 2 ліпеня ў Інстаграме ці УКантакце з хэштэгамі:
#сэлфізвышыванкай_слонім
#селфисвышиванкойслоним
#деньвышиванкислоним
#дзеньвышыванкiслонім
Фота могуць быць пададзеныя ў дзвюх катэгорыях — сэлфі-фота і традыцыйнае фота.
Традыцыйныя фота, групавыя альбо адзіночныя, будуць удзельнічаць у наступных намінацыях: «Фота дзіцяці ў вышыванцы», «Фота закаханых ў вышыванцы», «Мая сям`я ў вышыванцы», «Дзяўчыны ў вышыванцы», «Хлопцы ў вышыванцы», «Саюз моладзі ў вышыванцы».
Другі этап конкурсу пройдзе 3 ліпеня на фоне фотазоны «#МоладзьСлонімшчыны» ў гарадскім парку.
Аўтары прац, якія зоймуць прызавыя месцы, будуць узнагароджаныя каштоўнымі прызамі, набытымі за кошт сродкаў раённага бюджэту. Кошт аднаго прыза складзе не менш за 1 базавую велічыню.
Першым 40 удзельнікам конкурсу падчас другога этапу ўручаць драўляныя бірулькі.
Прызавыя працы пакажуць падчас фотавыставы ў дзень агульнарэспубліканскай акцыі «Дзень вышыванкі».