Пазнай сябе на фота
Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Хто цікава распавядзе пра герояў фотаздымкаў — атрымае запрашальны квіток на дзве персоны на спектакль Слонімскага драмтэатра.
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2019/06/24-1.jpg)
Слонімскія рабочыя
На здымак слонімскіх рабочых, надрукаваны №24 «Аддушыны» 12 чэрвеня, адгукнулася наша чытачка Святлана Ёрш.
— Тут сфатаграфаваны рабочыя слонімскай мэблевай фабрыкі. На гэтым здымку я пазнала свайго брата Мікалая Пятровіча Ануфрэню — ён тут самы малады, прыгожы і без шапкі. На жаль, яго няма сярод жывых. Брат ужо даўно памёр. Пражыў толькі 48 гадоў, — расказала Святлана Пятроўна.
У нядзелю, 23 чэрвеня, у Слонімскім драмтэатры адбудзецца прэм`ера спектакля для дарослых «Нязваны госць». Запрашальныя квіткі на гэты спектакль атрымаюць першыя пяць чалавек, якія адгукнуліся на здымак слонімцаў у «Аддушыне» №23. А менавіта Таццяна Захаранка, Ірына Воранава, Наталля Русікевіч, Леон Утлік і Вячаслаў Фідрык. Усе, хто адгукнуўся на здымкі ў гэтай рубрвцы пазней, атрымаюць запрашальныя квіткі на наступны паказ спектакля.
Фота з архіва «ГС»