Сенажаць у цэнтры горада
Ля «Еўраапта», побач з праспектамі Юнацтва і Міру, некалькі гадоў таму назад падчас восеньскай кампаніі «Пасадзі парк» сябры БРСМ пасадзілі ліпы, бярозы, рабіны.
Мясціна — былая багна. Для пасадкі такіх дрэў зямля не прыдатная. Дрэвы не прыняліся. Два гады назад камунальшчыкі памерлыя дрэвы выразалі і звезлі. На працягу апошніх двух гадоў яны акультурвалі БРСМаўскую ініцыятыву — касілі траву на плошчы болей за гектар. Сёлета марнаваць паліва на бяздумную ініцыятыву казённай маладзёжнай арганізацыі камунальшчыкі не сталі. Яны толькі абкасілі плошчу ля ходнікаў. Далей — трава па калена.
Тут яўна бачна выснова: пасадзіў, то даглядай.