Калдун на слупе
Знакаміты спявак Дзмітрый Калдун з выступамі не аднойчы быў у Мастах. Асоба выбітная і рэкламе не падлягае. Пэўна, на тое і паспадзяваўся аддзел культуры Мастоўскага райвыканкама.
Выступ прызначаны на 15 траўня ў раённым Доме культуры. У Мастах некалькі фірмовых стэндаў для рэкламы, аднак абвесткі аб выступе артыста там няма. Некалькі такіх абвестак вісіць на слупах. Відаць, рэкламадаўцы не давяраюць афіцыйным стэндам і, як звычайна, карыстаюцца для рэкламы слупамі, што стала ў Мастах нормай.
У большасці сваёй, калі выступаюць знакамітыя артысты, зала РДК бывае поўнай. Па разнарадцы з даўніх часоў арганізацыі прымусова аплачваюць месцы ў глядзельнай зале і пасылаюць на выступ ахвотных.