У дзіцячым садку знявечылі ліпу
Днямі мастоўскія камунальнікі ў садку, што месціцца на скрыжаванні праспектаў Юнацтва і Міру, правялі акультурванне пасаджаных на тэрыторыі дрэў — абрэзалі галіны. Найбольш пацярпела адна маладая ліпа. Ад яе застаўся толькі высокі пень.