На жыццёвых скрыжаваннях: Вялікія камбінатары
Віцька Куманок і Алесь Баркоўскі былі вельмі падобныя. Ва ўсім. Абодва чорныя як галавешкі, гультаяватыя і вельмі любілі чарку. З калгасных трактарыстаў іх праперлі задоўга да пенсіі і мусілі дабываць да яе ў рамонтнай майстэрні. Аднойчы надвячоркам Віцька прыйшоў да сябрука, бо той акурат атрымаў пенсію і па завядзёнцы павінен быў паставіць бутэльку барматухі. —