На жыццёвых скрыжаваннях: Тонкі каласок агню
Ад лесу як нямытая авечая воўна, плылі жоўта-шэрыя хмары. Не па-летняму халодны вецер адскубаў ад іх пасмы, і яны, абганяючы адна другую, несліся над хутарам. Маленькая Алеська Жвірко, якой вясной споўнілася пяць гадоў, стаяла ля паваленага плоту і бруднай босай ножкай распырсквала невялікую лужу. Збэрсаныя цёмныя валасы, якія даўно трэба было мыць і расчэсваць, падалі