Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
Салiдарнасць
Январь
2019
1 2 3 4 5 6 7 8 9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Марціновіч: «Дзве тэктанічныя падзеі схаваліся ў святочным каматозе»

0

Падзеі вось такіх памераў праграмуюць узлёт і падзенне імперый, пачатак і сканчэнне войнаў, перадзелы кантынентаў — не раўнуючы сараеўская страляніна, што паклала канец існаванню адразу чатырох імперый.

Першая падзея — томас, атрыманы ўкраінскай праваслаўнай царквой (я ўпэўнены, што хутка ўсе фармальнасці, звязаныя з падпісаннем, будуць урэгуляваныя); другая — аднаўленне варушэння па ўзнаўленні СССР.

Да першай падзеі ўсё ішло з 2014 года — пачатку вайны ва Украіне. Другую падзею як быццам пацягнула за сабой падрыхтоўка першай. Бо не такі чалавек Уладзімір Уладзіміравіч, каб бяскрыўдна праглынуць страту ўплыву Расіі на «захадзе рускага міра». Тым больш што пры горшым сцэнары ўкраінская аўтакефалія можа стаць толькі пачаткам. Можаце ўявіць сабе чалавека, які сваёй гістарычнай місіяй лічыць супрацьстаянне «піндосам» і «аднапалярнаму свету»? І які вось проста цяпер бачыць, як парады «стратэгаў» у 2014-м прывялі да канстанцінопальскіх падзеяў?

То не трэба думаць, што таямнічыя перамовы ў Маскве, пра якія нам так старанна нічога не кажуць, і мёртванароджаная Саюзная дзяржава — гэта тое, чым будзе насамрэч займацца Крэмль у 2019 годзе. Усё, што можна было выціснуць з саюзнай дамовы 2000 год, ужо «як бы» існуе: «Пастаянны камітэт», «Парламенцкае сабраніе», «Савет міністраў СД» і нават, прабачце, тэлерадыёвяшчальная кампанія. Але вось жа ён, томас украінскай праваслаўнай царквы.

А дзе той саюз, акрамя паперы і бюджэтных выдаткаў? То, відавочна, патрэбны нейкі новы «саюз». Аднак да крытычнай мяжы ў збліжэнні беларускі бок падышоў недзе ў 2006 годзе, на пытанні адзінай валюты. Далей Мінск не можа. Бо Мінску расійскі рубель калі і патрэбны, то толькі з уласным эмісійным цэнтрам. На які Масква ну ніяк пайсці не зможа. То патрэбны нейкі іншы саюз. Магчыма, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік? Той самы, што распаўся ў 1991-м?

19-ы год — добры час для пачатку. Бо 19 гэта — 91 наадварот.

Заўважым, што паралельна з узнікненнем праблем з кампенсацыяй падатковага манеўру ў Беларусі «нечакана» траблы ўзніклі ў армян — з цаной на газ. Чамусьці рускі бок раптоўна вырашыў яго падвысіць. Хаця, здавалася б, усё даўно дамоўлена. «ДНР», Арменія, Беларусь, Расія — неблагі саюз для пачатку? Астатнія падцягнуцца: пакуль газ і нафта гараць — інструментаў на заахвочванне хопіць.

І вось праўда, дзіўнавата думаць, што «Саюзная дзяржава», з якой ужо 15 гадоў смяюцца і ў Расіі, і ў Беларусі, патрэбная Пуціну толькі каб «пераабрацца ў 2024 годзе». Вы заўважылі, дарэчы, што ў федэральных навінах мільганула дачка Пуціна? Тая самая, якую ніколі ў эфіры не паказвалі? Дык сярод спецыялістаў цяпер балбочуць, што Ксюша Сабчак была патрэбная не толькі каб адцягнуць сімпатыі ліберальных летуценнікаў ад Навальнага, але і для таго, каб прывучыць расіян да думкі, што жанчына — кандыдат у прэзідэнты — гэта нармальна. Тым больш не нейкая гламурная кіса, а навукоўца, даследчыца, малайчына. Ды з такім татам! Далей думайце самі.

У любым выпадку завязваць свае планы на такую сур’ёзную рэч, як «праблема-2024», на знаёмцаў, якія з 2007 года абяцаюць увесці адзіную валюту, было б з боку Уладзіміра Уладзіміравіча крышачку саманадзейна. І не той ён чалавек, які гэтага не разумее.

І так, я чытаў той смешны артыкул на «Росбалце» («Абсалютна дакладны прагноз на 2019-ы»), у якім казалася, што сацыяльную дынаміку ў Расіі прадвызначаюць эліты (што слушна), а эліты стаміліся ад Пуціна, бо вось ужо і Абрамовіча ў Лондан не пускаюць. І, маўляў, таму рускіх чакаюць хуткія перамены, але не з боку вуліцы, а з боку «палітбюро».

Дык вось, у гэтых развагах памылковай ёсць другая частка — там, дзе гаворыцца пра «стому ад Пуціна». Такое адчуванне, што аўтар прагнозу думае, нібыта ўся алігархічная туса мысліць вобразамі, згенераванымі Ксюшай Сабчак у Інстаграме. Што, мякка кажучы, не так. Бо Пуцін для рускіх элітаў — залог аднаўлення велічы і сімвал надзеі на рэванш. І думаць як Ксюша Сабчак яны пачнуць толькі тады, калі Пуцін пакіне томас без адказу.

То будзем рыхтавацца да СССР. На ўсіх узроўнях. Тым больш што паралельнае згортванне донарскай дапамогі ўсім тутэйшым нацыянальнаарыентаваным праектам дазваляе дапусціць, што фармат пактаў Молатава — Рыбентропа не вычарпаны і ў XXI стагоддзі.

Разумееце, Расія як такая — не імперыя. Імперыяй яе рабілі дзве ідэалогіі: рускі манархізм і сацыялізм савецкага толку. Пад прыняцце другой ідэалогіі Беларусь старанна выбудоўвалася апошнія 15 гадоў. Святкуеце 100-годдзе ўтварэння ВЛКСМ і БССР? Прызначаеце камуністаў у адукацыйную вертыкаль? Ну-ну. Шчаслівага вам 1991 года наадварот.






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин: в Подольске отразили атаку летевшего на Москву дрона ВСУ


Спорт в России и мире
Москва

В рамках празднования Дня Победы в Москве пройдет ежегодный турнир среди студенческих футбольных команд «Вызов»


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
Ига Свёнтек

Свентек разгромила соперницу во втором круге турнира в Риме


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Более 9 тыс сотрудников Росгвардии обеспечили безопасность в День Победы в Москве





Путин в России и мире
Москва

Президент Путин 9 мая заявил, что Запад пытается исказить правду о Второй мировой войне


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Лукашенко рассмотрит заявление об убежище от польского суди Шмидта




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире

Навальный в России и мире
Москва

В Москве налоговая потребовала взыскать долг с Алексея Навального



Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Queen

В день рождения White Queen собрала гостей на вечеринку в ARBAT 21



Москва

Во время магнитных бурь дачникам порекомендовали снизить темп работ

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net