Футбольныя клубы вышэйшай лігі атрымалі ліцэнзіі на ўдзел у чэмпіянаце 2024 года
Новы футбольны сезон у Беларусі афіцыйна адкрыецца 2 сакавіка ў Салігорску матчам за Суперкубак паміж чэмпіёнам краіны сталічным "Дынама" і ўладальнікам Кубка "Тарпеда-БелАЗам". 34-ы па ліку чэмпіянат Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі стартуе 14 сакавіка, а фінішуе 30 лістапада.