Главные новости Симферополя
Симферополь
Апрель
2017

Мэм Мядзьведзева на беларускі лад: «Доказаў няма. Але вы сядзіце»

0
Артыкул у «Советской Белоруссии» «Імя ім легіён» чытаўся з адным пытаньнем: чаго яшчэ чакаць беларусу ад гэтае ўлады за сваю адданасьць Радзіме (не прэзыдэнту)?


Напісаны артыкул на матэрыялах сьледзтва КДБ, дзе фармуецца справа «Белага легіёну» — «стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня». Заўважце, артыкул у заканадаўстве чыста крымінальны, а артыкул у «СБ» чыста палітычны. Быццам сьледчыя КДБ замест фактаў перадалі журналістам адно толькі пажаданьне адкапаць і ажывіць даўно зьніклы «Белы легіён». 


Доказаў сапраўды няма. Калі доказы ёсьць, замест іх не прыводзіцца ў якасьці доказу «цытата з аднаго з сайтаў», няма патрэбы палохаць Украінай і хаваць крыніцы пад крыптанімамі. Калі доказы ёсьць, іх ня трэба падмяняць домысламі і на гэтай падставе садзіць людзей у турму, што забараняецца і крымінальным заканадаўствам і Канстытуцыяй.


Няма сумневу, што калі б на руках у сьледзтва былі не інтэрпрэтацыі й дапушчэньні, а рэальныя дакумэнты, гэта ўсё было б абавязкова пададзенае ў эсбэшнай публікацыі. За такое чапляюцца. Бо менавіта дакумэнты выйгрышныя для тых, хто ўсё гэта задумаў. А з гэтага вынікае, што ў газэтнай публікацыі нам прапануюць літаральна ўсю як ёсьць доказную базу гэтай справы, самыя «ўдарныя» яе эпізоды. І што ніякіх іншых фактаў там папросту няма.


Навошта, напрыклад, даводзіць, што з экрана тэлевізара немагчыма адрозьніць рэальны калашнікаў ад «рэплікі», калі дастаткова даць заключэньне экспэрта — што менавіта знайшлі дома ў фігуранта? Рэальны аўтамат ці «рэпліку»? Надрукуйце паперку.


Для чаго мне, чытачу, філязофстваваньні пра арматуру пад падушкай замест канкрэтных доказаў сьледзтва — каму належала арматура (адбіткі пальцаў) і для чаго прызначалася (хоць бы і завераная экспэртам тэлефонная праслушка). Хоць што-небудзь сапраўднае, каб узяў у руку — маеш рэч.


Хада думкі журналіста, ягоныя ацэнкі і эмоцыі нікога не калышуць, калі няма фактаў. Ну чаму сёньня так важна, што «Белы легіён» у 1990-я быў «внушительной силой», калі ўвесь доказ таго, што ён не самараспусьціўся 12 гадоў таму і зьнік, — анэкдот пра нейкую «фраў А.», якая прыйшла ў нейкае пасольства? (Тут, дарэчы, і паперку надрукавалі. Але, як той казаў, я табе такіх шмат намалюю.)


Навошта журналістам выступаць інтэрпрэтатарамі праграмы «Белага легіёну» замест таго, каб даць спасылкі на інфармацыйныя матэрыялы самой арганізацыі? Што, у выглядзе простых цытат яны ні ў кога ня выклічуць абурэньня?


Для чаго пісаць, што клюб «Патрыёт» быў створаны ў Бабруйску «некоторое время назад», калі клюбу 15 гадоў і ён працаваў у поўнай згодзе зь мясцовымі ўладамі? Ах, аказваецца, тут ужо ўлады паставіліся «спустя рукава». Ну-ну. Заўтра КДБ падыме справу на БРСМ, і «СБ» таксама напіша пра «нерадивые местные власти» і што «сугубо государственное дело» даверылі «сомнительным педагогам»?


Чаму гаворка ў матэрыяле вядзецца толькі пра двух-трох-пяцёх затрыманых, калі ўсіх абвінавачаных 35? Астатнія што, ня «склейваюцца» ў адну легенду?


Навошта ў крымінальным расьсьледаваньні сьпяваць асану прэзыдэнту — хіба гэта як-небудзь сьведчыць пра віну затрыманых? 


На жаль, гэта сьведчыць пра іншае. Кожны пасаж эсбэшнай публікацыі дае зразумець: справа «Белага легіёну» — палітычная, а не крымінальная. А значыць, толькі ў палітычным, прапагандысцкім ключы яе і можна апісаць. І тады ўжо, прабачце, кожны вольны глядзець на справу па-свойму. Каму «Боже царя храни», а каму беларуская мова. 


Але калі гэта палітыка, чаму фігурантам справы выстаўленае крымінальнае абвінавачаньне? І чаму яны ў турме? Чыста за палітыку ў нас нібыта ня садзяць — няма такога артыкула ў КК. 


Дэ юрэ няма, дэ факта, выходзіць, ёсьць.


Калі «справядлівасьць вышэй за любы закон» (А.Лукашэнка), тады прэзумпцыі, якая ў законе ёсьць, у жыцьці можа і ня быць, затое артыкул «за антысавецкую агітацыю», якога ў законе няма, у жыцьці можа, наадварот, ня толькі быць, але і працаваць. Панятак «антысавецкі», як мы памятаем з матэрыялаў сталінскіх часоў, шырокі. Прынамсі беларускі патрыятызм ён меў на ўвазе не ў апошнюю чаргу. 


Сёньняшняя публікацыя ў «Советской Белоруссии» ўсім сваім духам указвае менавіта на той «антысавецкі» артыкул і быццам вяртае нам гістарычную трагедыю ў выглядзе фарсу. Пэзыдэнцкая газэта можа сабе гэта дазволіць — яе справа. Абы ў фарс не ператварыліся сьледзтва, пракуратура і суд. Бо атрымаецца, як з тым мэмам-зваротам расейскага прэм’ера да жыхароў Крыму, толькі на беларускі лад: «Доказаў няма. Але вы сядзіце».


 


 


Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.





Загрузка...


Глава Крыма Сергей Аксёнов

Спорт в Крыму

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в Крыму




Путин в Крыму

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в Крыму


Частные объявления в Симферополе, в Крыму и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net