Па шляху 32-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Іўе
Праграма "Святло душы" працягвае расказваць пра 32-ю духоўна-асветніцкую экспедыцыю “Дарога да святыняў”.Раніца трэцяга дня выдалася пахмурнай: дзьмуў халодны, пранізлівы вецер, мітусіліся па небе хмары, не супыняўся надакучлівы дождж.Ля кветніка, на раздарожжы, жартаўлівая шыльда - Парыж-Наваградак. Тут нас прывітала дзяўчына з караваем. Праз некалькі хвілін - Іўе. Пэўна, нашы святыні стварылі сапраўдны цуд: дождж скончыўся, хмары некуда зніклі, над горадам ззяла сонца.Разыходзімся на сустрэчы ...
