Канстанціну Казіміравічу з Варапаеўскай парафіі ўжо 88 гадоў. Пасля выхаду на пенсію ў 1990 годзе ён дапамагаў аднаўляць касцёл у Дунілавічах, потым прымаў самы актыўны ўдзел у будаўніцтве святыні ў Варапаеве. Быў старшынёй касцельнага камітэта, закрыстыянінам. Пазнаёміліся мы з Канстанцінам Кузьмічом падчас прэзентацыі кнігі Аліны Латыш “Свяціся імя Тваё…”, якую яна прысвяціла гісторыі адраджэння парафіі ў Варапаеве. Спадар Канстанцін падзяліўся цікавым выпадкам, які здарыўся з ім падчас службы ў савецкім войску ў пачатку 50-х гадоў мінулага стагоддзя. — Урэзаўся мне ў памяць гэты выпадак. Было гэта ў Выбаргу, калі я служыў у арміі. Да гэтай пары лічу, што дапамог мне тады Бог, бо я заўсёды насіў з сабой …
читать дальше →