Раніцай 18 верасня ўвагу ўсіх, хто праязджаў або праходзіў па вуліцы Ленінскай у Паставах, прыцягваў абгарэлы легкавы аўтамабіль, прыпаркаваны насупраць магазіна “Міла”, і людзі ў форме каля яго. Па інфармацыі, якую мы атрымалі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, пажар узнік каля 4 гадзін раніцы. Паведамленне пра яго паступіла ў РАНС ад дзяжурнага райаддзела міліцыі. На месца здарэння неадкладна былі накіраваны дзяжурная змена РАНС і следча-аператыўная група ў складзе супрацоўнікаў РАУС, раённых аддзелаў Следчага камітэта і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Неўзабаве пасля прыбыцця пажарных па названым адрасе агонь удалося патушыць, тым не менш ён паспеў знішчыць маторны адсек і часткова пашкодзіць салон “Аўдзі-А6”. Зараз разглядаюцца дзве версіі …
читать дальше →