У кожнага населенага пункта Беларусі ёсць свой дзень вызвалення, які вяртае ў пераможныя баі Вялікай Айчыннай вайны. Лынтупы адзначаюць яго 6 ліпеня. Сёння, напярэдадні знамянальнай у гісторыі пасёлка даты, хочацца ўспомніць пра герояў тых падзей. Лынтупы вызваляла 357-ая стралковая ордэна Суворава дывізія, якая была сфарміравана ва Удмурціі. Прарваць абарону ворага было вельмі складана — усе агнявыя кропкі немцаў знаходзіліся на вежах касцёла. А вакол яго — высокае жыта. І як толькі чырвонаармейцы падымаліся ў атаку, тут жа абстрэльваліся. Паступіла распараджэнне пусціць у ход кацюшу. Але разам з немцамі быў бы знішчаны і касцёл. Таму сярод салдат пачалі шукаць добраахвотнікаў, якія б праніклі за агароджу святыні і знішчылі агнявыя …
читать дальше →