Добавить новость
123ru.net
Все новости
Декабрь
2016

В поставском Доме ремёсел — праздник любительского песенного творчества

Напачатку снежня ва ўтульнай зале Дома рамёстваў «Стары млын» адбылося раённае свята-конкурс аматарскай песеннай творчасці, якое ставіла сваёй   мэтай садзейнічаць актывізацыі і папулярызацыі гэтага мастацкага жанру, больш шырокаму ўжыванню беларускай мовы, супрацоўніцтву кампазітараў-аматараў Пастаўшчыны з выканальніцкімі калектывамі і салістамі.


Пры падрыхтоўцы імпрэзы  арганізатарам падалося  цікавым паслухаць і вершы пастаўскіх паэтаў, пакладзеныя на музыку кампазітарамі Аляксандрам Шыла з Мінска на словы лынтупчаніна Аляксандра Гарбуля, Міколам  Яцковым з Маладзечна на верш «Нас не пакіне спадзяванне» Ігара  Пракаповіча,  Уладзімірам Сялевічам — былым вучнем Рэгіны Ластоўскай — на яе верш пра родную вёску Савічы.



Дарэчы, яна сама таксама  была прадстаўлена як аўтар музыкі і слоў песні «Школа заўжды са мной», якую вельмі кранальна  праспявала вучаніца СШ№2  Аня Бекіш. Дуэт у скла­дзе Ядвігі Сівіцкай і Людмілы Русалоўскай атрымаў дыплом за выканальніцкае майстэрства  патрыятычнай песні «Бацька, устань, паслухай» (словы Р. Ластоўскай, музыка Я. Сівіцкай). У гэтай намінацыі, акрамя згаданых выканаўцаў, былі таксама адзначаны: трохгалосае трыо з СШ№1 пад кіраўніцтвам Людмілы Логінавай,  спявачка Рэната Руткоўская з г. п. Лынтупы, якая на высокім узроўні выканала песню на словы Аляксандра Гарбуля і музыку Аляксандра Шыла «Станцыя «Лынтупы»,  саліст эстраднага ансамбля «25 плюс-мінус»  Пётр Кароль. 





Песня ў яго выкананні «Дарыце маці кветкі», што  прагучала ў самым пачатку імпрэзы, была  прысвечана памяці пастаўскіх таленавітых творцаў Ніны Захарэвіч і Мікалая Карпенкі, якія, на вялікі жаль, дачасна адышлі  з жыцця.Дыплома «Твор грамадзянска-патрыятычнага кірунку» ўдастоены аўтар і выканаўца з Варапаева Сяргей Харко за тэматычныя песні, якія гучалі таксама на абласных і рэспубліканскіх урачыстасцях з нагоды 150-годдзя Беларускай чыгункі.




Такім жа дыпломам узнагаро­джаны і Павел  Яльмееў. Нягледзячы на сталы ўзрост і стан здароўя, былы ваеннаслужачы стварае па-сапраўднаму аптымістычныя творы. У выкананні аўтара прагучалі «Марш хлебаробаў» і «Працаўнікі палёў».Вельмі ўпрыгожыла музычнае свята выступленне заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля «Паазер’е». «Паазерцы» выканалі  гарэзлівыя песні на словы Аляксандра Гарбуля і музыку Анатоля Собаля і  лірычныя творы на вершы пастаўчанкі  Валянціны Гучык. Яе мілагучная песня «Пані Галіна» адзначана дыпломам  «Прэм’ера песні».




У намінацыі «Лірычны твор» дыпломы атрымалі пастаўчанін Часлаў Сівіцкі, які напісаў песні ў творчым супрацоўніцтве з Валянцінай Гучык, і аўтары і выканаўцы — Часлаў Машніч з вёскі Хрыстова і Андрэй Стахоўскі з г. п. Лынтупы. А песня «Зорачка мая» Іосіфа Пяткоўскага з вёскі Ажа­рава  з вельмі запамінальнай мелодыяй падалася  гатовым шлягерам і, па меркаванні членаў журы — дырэктара  Варапаеўскай ДШМ Валянціна Жагулы і кіраўніка народнага хору ветэранаў вайны і працы РДК Паўла Рагіні, — можа быць уключана ў рэпертуар прафесійных артыстаў. У запісе прагучалі песня Людмілы Логі­навай на верш Максіма Багдановіча “Хмары” ў выкананні народнага хору настаўнікаў РДК і песні аўтара і выканаўцы Аляксадра Іваніна з Варапаева.




У намінацыі “Вершы — песенныя тэксты” дыпломы ўручаны паэтам Арка­дзю Нафрановічу, Ігару Пракаповічу, Вользе  Лісіцкай, Аляксандру Гарбулю і Валянціне Гучык. Песняй  “У Паставах не сумуюць” (словы Валянціны Гучык, музыка Яраслава Зямчонка) у выкананні клуба “Традыцыя” пад кіраўніцтвам Ганны Балаш і завяршылася цікавая і шчырая імпрэза.Ад імя арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела культуры хачу  падзякаваць усім удзельнікам, супрацоўнікам раённай бібіліятэкі і тым, хто знайшоў час падтрымаць нашых аўтараў і выканаўцаў, бо аматарская творчасць — самая шчырая праява любові да роднага краю, роднай мовы, узрушанае выказванне сапраўдных чалавечых пачуццяў. Вельмі спадзяюся на тое, што знойдуцца спонсары, якія падтрымаюць запіс дыскаў мясцовых аўтараў і выданне буклета “Пастаўшчына музычная”.









Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net