ЗША абвінавацілі Расею ў абвастрэньні сытуацыі ў Данбасе
Гэта відавочнае парушэньне Расеяй абавязаньняў у рамках менскіх пагадненьняў, заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША і чарговым разам заклікаў Маскву выкарыстоўваць свой уплыў на сэпаратыстаў у Данбасе, каб спыніць гвалт.
У нядзелю ў Данецкай вобласьці пад Дэбальцавам адбыўся бой украінскіх вайскоўцаў з сэпаратыстамі, у якім загінулі пяцёра вайскоўцаў. У наступныя дні сэпаратысты неаднаразова спрабавалі выбіць украінскіх вайскоўцаў зь іх пазыцый.
З пачатку году ў Данбасе загінулі больш за 180 украінскіх вайскоўцаў, за гэты пэрыяд сэпаратысты больш за 12 тысяч разоў парушалі рэжым спыненьня агню.
