У дачыненні да «Тэрор-машыны» заведзена 12 спраў, у тымі ліку за здзек з трупа ці магілы
Папяровы часопіс
«Спецназ» паведамляе, што ў дачыненні да затрыманага ў Віцебску байца «Азова»Станіслава Ганчарова заведзена 12 крымінальных спраў.
Паводле інфармацыі часопіса, супрацоўнікі ГУБАЗіК выкрылідатычнасць «Тэрор-машыны» — такі ў Ганчарова быў пазыўны ў батальёне — да 18злачынстваў на Віцебшчыне, сярод якіх распальванне міжнацыянальнай варожасці,выкраданне маёмасці, «схіленне да выканання пазыковых абавязкаў», хуліганства іўцягванне непаўналетніх у злачынную дзейнасць.
«Спецназ»прыводзіць падрабязнасці: маўляў, пачынаючы з 2012 году Ганчароў з паплечнікаміз каляфутбольнай групіроўкі SoftlineVitebsk-SxE вымагаў грошы, адымаў вопратку ў студэнтаў у віцебскіх інтэрнатах, двойчы,жорстка збіваючы сваіх ахвяр, скінхэды наносілі ім раны скальпелем.
Таму, апроч іншага, у дачыненні да Ганчарова заведзена 12крымінальных спраў, з іх тры па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі(«Распальванне варожасці»), адзін — па артыкуле 347 («Здзек з трупа цімагілы»).
Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць Віцебскі абласнысуд, першае паседжанне адбудзецца 12 снежня.
Апроч Ганчарова, на лаве падсудных яшчэ сем чалавек: самымалодшы 1998 года нараджэння.
Нагадаем, Ганчарова затрымалі ў красавіку2016 года супрацоўнікі ГУБАЗіК, калі хлопец вярнуўся дадому ў Віцебск зУкраіны, дзе ваяваў у складзе батальёна «Азоў».
Цела Ганчарова размалёвана татуіроўкамі на нацысцкую тэму,«УКантакце» вёў старонку пад імем Карл Цэнер — гэтак звалі кіраўніка беларускайпаліцыі, які за часамі вайны адзначыўся вынішчэннем мінскіх габрэяў.
