Добавить новость
123ru.net
Все новости
Декабрь
2016

Пяць фактаў пра в.а. кіраўніка Адміністрацыі Валерыя Міцкевіча

0

Аляксандр Лукашэнка 5 снежня звольніў кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта. У адстаўку былі адпраўленыя Аляксандр Косінец і ягоны першы намеснік Канстанцін Мартынецкі. В.а. кіраўніка Адміністрацыі прызначаны юрыст Валерый Міцкевіч.
Скончылі адну школу з Віктарам Шэйманам

Нарадзіўся Валерый Вацлававіч Міцкевіч у 1964 годзе ў Лідзе. Дзяцінства прайшло на вуліцы Рэвалюцыйнай, у 2013 годзе яе пераіменавалі ў бульвар Вялікага Князя Гедыміна. Да Лідскага замка было зусім рукой падаць, усяго нейкіх пяць хвілін няспешнай хады.
Хлопец хадзіў у блізкую ад дому сярэднюю школу №11. Дырэктарамі навучальнай установы пры ім былі Аркадзь Мазоўка і Тадэвуш Андрукевіч. Адметна, што пішуць, нібыта гэта самую школу скончыў цяперашні кіраўнік спраў прэзідэнта, а таксама былы кіраўнік Адміністрацыі Віктар Шэйман. Але гэта не так, Шэйман вучыўся ў Тракелях Воранаўскага раёна. Настаўніцай матэматыкі ў яго была Вольга Яўгенаўна Качан, якая пасля перайшла ў школу №11 Ліды. Яна вельмі ганарылася сваім выпускніком.
Цікава, што ў Адміністрацыі прэзідэнта працаваў яшчэ адзін выхадзец з СШ №11 Ліды — Мікалай Быстрыцкі, які прайшоў праз афганскую вайну. Яны з Міцкевічам акурат аднагодкі.
Суддзя Заслаўя
Па сканчэнні школы ў родныя мясціны Валерый Міцкевіч так і не вярнуўся. У 25 гадоў ён скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Чаму так позна? Бо акурат у той час студэнтаў прызывалі на службу ў войска. Відаць, Міцкевіч якраз аддаваў даніну Радзіме. Яго размеркавалі стажорам суддзі ў Заслаўе Мінскага раёна. Ад 1991 года, першага года незалежнасці, да 2001 Валерый Міцкевіч з’яўляўся суддзём Мінскага раёна і Заслаўя.
У той час з ім нярэдка перасякаўся вядомы праваабаронца Гары Паганяйла. «Міцкевіч — гэта юрыст высокага класа, добры прафесіянал і, па-мойму, прытрымліваецца цалкам дэмакратычных поглядаў. Мне здаецца, што з Міцкевічам можна мець справы», — казаў пра яго спадар Паганяйла.
Прызначэнец Макея
Нейкі час Валерый Міцкевіч папрацаваў намеснікам міністра юстыцыі, а таксама членам ЦВК. Гэта акурат прыпала на час правядзення рэферэндуму па зняццю абмежаванняў тэрмінаў на знаходжанне на пасадзе прэзідэнта, а таксама парламенцкіх выбараў 2004 года. Пасля гэтага сышоў працаваць дырэктарам Нацыянальны цэнтр законапраектнай дзейнасці пры прэзідэнце.
У Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч, можна сказаць, ужо доўгажыхар. Ён быў прызначаны ў 2009 годзе. Гэта акурат пачатак там працы Уладзіміра Макея. Першыя спробы наладжвання адносін з Захадам і ўнутранай адлігі.
Чым запомніўся ў Адміністрацыі?
Там Міцкевіч займаўся дастаткова вузкай юрыдычнай сферай. Першай ягонай заявай было абнадзейванне, што мараторый на смяротнае пакаранне можа быць уведзены ў Беларусі. Адметна, што спадар Міцкевіч адначасова займаў пасаду старшыні камісіі па пытаннях памілавання. Менавіта туды звярталіся сваякі асуджаных за выбух у 2011 годзе Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. «За той час, што я працую ў камісіі, усе смяротныя прысуды былі выкананыя абсалютна справядліва», — запэўніваў Міцкевіч.
Спатканне з Валерыем Міцкевічам і Аляксандрам Косінцам меў галоўны рэдактар сайта ej.by Сяргей Сацук, у якога былі факты карупцыі на дастаткова высокім узроўні. Па словах Сацука, Косінец і тагачасны кіраўнік Следчага камітэта Валянцін Шаеў занялі пазіцыю «Я начальнік — ты дурань» і нічога не хацелі слухаць. Адзіны чалавек, з якім быў магчымы дыялог — гэта быў Валерый Міцкевіч. «З Міцкевічам можна было канструктыўна абмяркоўваць», — казаў рэдактар ej.by.
Сын — бармэн і музыкант

Жонку Валерыя Міцкевіча завуць Святлана, у сям’і двое сыноў. Старэйшы — Ягор — скончыў таксама юрыдычны факультэт БДУ, але не пайшоў па слядах бацькі.
У 2010 годзе Ягора Міцкевіча нават прызналі «Містарам юрфак». У кароткай анкеце было шмат цікавых пытанняў. Напрыклад, Еўропа ці Амерыка? «Еўропа — гэта эстэтыка і культурная разнастайнасць. ЗША — гэта свабода. Так што і тое, і тое бадай». Аўтобус ці трамвай? «Трамвай — у ім ёсць пэўная доля рамантыкі».
Цікава, што Ягор працуе... барменам. Ён працаваў у такіх мінскіх установах, як Malt&Hops Pub і Cafe Feelini.
Таксама ён з’яўляецца вакалістам у гурце Dead Stars Avenue, спяваюць хлопцы па-англійску.
У каментары для «Нашай Нівы» Ягор Міцкевіч сказаў, што гэта хобі, якое не прыносіць прыбыткаў.
У сацыяльных сетках Ягор Міцкевіч падпісаны на такія суполкі як «Спосабы падарожнічаць амаль задарма», іранічную суполку «Тыповая ДНР», «Будзьма беларусамі» і іншыя.






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net