Добавить новость
123ru.net
Все новости
Август
2016

Праграма свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” ў Гомелі і Гомельскай вобласці

0
З 2 па 4 верасня у Гомелі і Гомельскай вобласці пройдуць шматлікія літаратурныя мерапрыемствы, прысвечаныя 10-годдзю Міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” і Дню беларускага пісьменства. Аб гэтым газеце “Маяк” паведаміў Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” 2 верасня, у 12.00, у абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна адбудзецца ўрачыстае адкрыццё X Mіжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі”, у якім прымуць удзел звыш 70 літаратараў рэгіёна і краін СНД. Пройдуць прэзентацыі кніг, выдадзеных на працягу года гомельскімі літаратарамі, сумесныя праекты з арганізацыямі-партнёрамі Расіі і Украіны. Новым членам СПБ будуць уручаны членскія білеты. Будуць агучаны і ўзнагароджаны пераможцы творчага конкурсу “Праваслаўе – мая надзея”, якое аддзяленне СПБ правяло сёлета сумесна з Гомельскай епархіяй. Узнагароды ўручаць епіскап Стэфан і Уладзімір Гаўрыловіч. Адначасова на свяце пройдзе фінал — 4 этап абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”, прысвечанага 95-годдзю народнага пісьменніка Беларусі А.Я. Макаёнка, — сярод 7 вучняў школ вобласці будуць вызначаны ўладальнікі Гран-пры конкурсу, які сёлета праходзіць ужо у 9 раз. У 11.30 адбудзецца адкрыццё і наведванне пісьменнікамі выставы “Па-сапраўднаму народны”, прысвечанай жыццёваму і творчаму шляху народнага пісьменніка Беларусі А.Я. Макаёнка. 2 верасня ў Гарадскім цэнтры культуры (Ірынінская, 16) у рамках Года культуры ў Беларусі, праекта “Вечары нацыянальных культур”, да Дня беларускага пісьменства і з нагоды 10-годдзя Міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” адбудзецца “ВЕЧАР СЛАВЯНСКАЙ КУЛЬТУРЫ”. У мерапрыемстве прымуць удзел члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Украіны, Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і дзеячаў мастацтва. Арганізатары – Гомельскае аддзяленне ГА “СПБ” і Гарадскі цэнтр культуры. 16-17.00 – файе: атмасфера культуры і літаратуры славянскіх народаў – беларускае, рускае і ўкраінскія падвор’і. На іх працуюць народныя музыкі, рамеснікі, бандурысты, гарманісты, чытальнікі, выстава-продаж кніг гомельскіх аўтараў і гасцей свята. 17.00 - 18.30 – верхні танцпол: літаратурна-музычная гасціная з удзелам дэлегацыі літаратараў Беларусі, Расіі, Украіны і аўтараў народнага аматарскага аб’яднання “Арт-кафэ на Ірынінскай”, калектываў ГЦК. Уваход свабодны для ўсіх жадаючых. 3 верасня 2016 года, па ўсталяванай традыцыі, літаратурны фестываль знойдзе свой працяг за межамі абласнога цэнтра. Пісьменнікі Гомельшчыны і літаратары з Украіны і Расіі гэты дзень правядуць сярод землякоў вядомага беларускага драматурга, у аграгарадку Журавічы Рагачоўскага раёна. Тут, у 11.00, на плошчы перад СДК, ля бюста А.Я. Макаёнка адбудзецца мітынг памяці і ўскладанне кветак да помніка народнаму пісьменніку Беларусі А.Я. Макаёнку з нагоды 95-годдзя. З 11.30 да 12.00 будзе наладжана экскурсія па музеі народнага пісьменніка Беларусі А.Я. Макаёнка. А з 12.00 до 14.00 пройдзе міжнароднае літаратурнае свята “На зямлі Макаёнка”, прысвечанае 95-годдзю А.Я.Макаёнка ў рамках Х фестывалю “Славянскія літаратурныя дажынкі-2016” з удзелам беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Тут пусьменнікі рэгіёна і госці будуць трымаць творчую справаздачу перад чытачамі, і, магчыма, знойдуць новых герояў сваіх будучых твораў. Адбудзецца прэзентацыя кніг “Паслядоўнікі Макаёнка. Айчына ў сэрцы і думках”, “Берагі дружбы”, “Тураўская рапсодыя” і інш. 17.00-18.00, г. Рагачоў. Павільён “Слова пісьменніка”. “Жывая класіка” – працяг творчых выступленняў пісьменнікаў Гомельшчыны, Расіі і Украіны. 4 верасня 2016 года, г. Рагачоў. 10.00 – 10.30. Кіраўніцтва СПБ і Гомельскага аддзялення СПБ, пісьменнікі Беларусі, Расіі і Украіны закладваюць побач з будынкам спартыўнай школы і перад стадыёнам алею да 10-годдзя Саюза пісьменнікаў Беларусі. 10.30 – 11.40. (Павільён “Слова пісьменніка” на Фестывалі кнігі і прэсы). Выступленне старшыні Гомельскага аддзялення СПБ, празаіка, публіцыста, драматурга У.М. Гаўрыловіча. Уручэнне 10 абласных літаратурных прэмій (імя І.Мележа, І.Шамякіна, А.Макаёнка, І.Навуменкі і іншых) і ўзнагарод аддзялення і Саюза пісьменнікаў Беларусі. 14.00 – 16.00 (Павільён “Слова пісьменніка” на Фестывалі кнігі і прэсы). – Творчыя выступленні кіраўніцтва СПБ і пісьменніцкіх арганізацый абласцей. 15.30. (Галоўная сцэнічная пляцоўка (Цэнтральная плошча). Уручэнне абласных літаратурных прэмій імя Кірылы Тураўскага 2016 года; уручэнне дыплома ганаровага грамадзяніна Рагачоўскага раёна аднаму з літаратараў Гомельскага аддзялення СПБ.





Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net