Добавить новость
123ru.net
Все новости
Апрель
2016

Жэсты вайны

0
Тэніс, вядома, гульня арыстакратычная, дзе павага да спартоўцаў узьведзеная ў культ. Выказваць свае эмоцыі гледачы могуць адно воплескамі, і тое пасьля таго, як мяч выведзены з розыгрышу. 


Але дзея адбывалася ў Расеі, дзе любыя правілы часьцяком саступаюць «понятиям». Гледачы крычалі пад руку на падачы, воклічамі «аўт» зьбівалі канцэнтрацыю на прыёме, незадаволена гулі, калі беларуска выйгравала ў расіянкі эйс… 


Вікторыя Азаранка – паненка, мякка кажучы, ня надта далікатная, адказала расейскім трыбунам у іхным стылі – паказала «фак». Беларусь выйграла ў Расеі ў камандным матчы на Кубак Фэдэрацыі.


Думаю, штраф, які выпісала Азаранцы Міжнародная фэдэрацыя тэнісу, з гешэфтам будзе кампэнсаваны Фэдэрацыяй нацыянальнай. Вячэра з нагоды перамогі ў Адміністрацыі прэзыдэнта таму зарукай.


Да таго ж ёсьць паміж Азаранкай і Лукашэнкам нешта агульнае, «сацыяльная блізкасьць». Ён таксама аматар красамоўных жэстаў.


Вось і нядаўні візыт Лукашэнкі да Эрдагана – той самы мэтафарычны «фак» расейскай палітыцы і яе заўзятарам. І гэта не адзіны «фак» Лукашэнкі ў бок Расеі. Можна згадаць і Грузію з Абхазіяй, і Карабах, і Ўкраіну.


А яшчэ нельга не прыгадаць пагардлівы жэст з-за кратаў украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі ў расейскай залі судовых паседжаньняў. Саўчанка такім чынам прадэманстравала сваё стаўленьне да неспартовых паводзінаў Крамля.


Але што яднае ў гэтых жэстах у бок расейцаў топ-тэнісістку, апошняга дыктатара Эўропы і вайсковую лётчыцу, апроч прозьвішчаў на ўкраінскі лад? Ды простыя й зразумелыя рэчы, скажаце вы: нежаданьне жыць пад чужым ціскам і пад чужую капірку. Усё слушна, але ёсьць яшчэ адна, галоўная акалічнасьць, якая зьбівае іх у адну каманду, – іх дэманстратыўная гатовасьць да вайны.


Ці магла Азаранка зрабіць іначай, цывілізавана? Зьвярнуцца да судзьдзі, каб той зрабіў заўвагу расейскім гледачам. Вядома, магла, і такі шлях абрала б любая іншая тэнісістка. Але беларуска сваім жэстам наўпрост сказала расейскім заўзятарам – я вас не баюся. Я гатовая да вайны.


Ці мог Лукашэнка, будучы хаўрусьнікам Крамля, не ляцець на сустрэчу з Эрдаганам, зь нядаўняга часу ворагам Расеі? Вядома, мог, і так, напэўна, на ягоным месцы, зрабіў бы любы іншы палітык. Каб «не дражніць гусей». Але Лукашэнка дэманстратыўна паляцеў у Турцыю. Сэнс жэсту атрымаўся той самы, што і ў Азаранкі – я гатовы да вайны. 


Ці магла Надзея Саўчанка паводзіць сябе іначай у расейскім палоне і ў судзе? Вядома, магла, і, магчыма, даўно была б абмяняная на якога бурацкага танкіста. Але не зрабіла гэтага, бо абрала шлях воіна і яе «фак» з-за кратаў – толькі эмацыйны дадатак да нутраной гатовасьці ваяваць за сваё. 


Якія ж наступствы ад дэманстрацыі гэтых жэстаў расейскаму боку?


Азаранка выйграла атмасфэру і, разам з тым, выйграла матч.


Лукашэнка напэўна ж разумее, дзе б ён быў, калі б не прадэманстраваў адпаведны жэст яшчэ ў 2008 годзе – у адказ на настойлівую расейскую прапанову неадкладнага прызнаньня Абхазіі. З досьведу сёньняшняга Лукашэнка ведае, што ветлівыя самалёты больш не залятаюць на тэрыторыю Турцыі.


Саўчанка перамагла незалежна ад свайго далейшага лёсу, бо зрабілася сымбалем. Яе выстаўлены сярэдні палец набіваюць на майкі ў розных краінах сьвету. Яе імя прысутнічае на парадку дня найбуйнейшых дыпляматычных офісаў. Як сымбаль яна ўжо заваявала сабе несьмяротнасьць.


Падводзячы рысу, заўважу: своечасова паказаны жэст каштоўны ня сам па сабе, а менавіта тым, што прымушае адрасата ўсьведамляць і асэнсоўваць магчымыя наступствы.





Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net