Васіль Парфянкоў падчас следства аб пагромах застанецца пад хатнім арыштам
Кіева пастанавіў, што беларускі экс-палітвязень Васіль Парфянкоў, якога затрымаліпасля пагрому расейскіх банкаў у Кіеве, застанецца падхатнім арыштам.
24-га лютага суд абіраў меру стрымання для беларускагаэкс-палітвязня Васіля Парфянкова, абвінавачанага ў хуліганстве за пагромрасейскіх банкаў у Кіеве. З усіх магчымых мераў стрымання суддзя абраў хатніарышт для Парфянкова, хоць яго маглі пакінуць у следчым ізалятары, выпусціць напарукі або пад грашовы заклад.
Паседжанне вялі на ўкраінскай мове, а Васілю Парфянковуперакладалі на расейскую. Мікола Каханіўскі, камандзір Добраахвотніцкагакорпусу АУН, чальцом якога быў беларус, склаў за Васіля Парфянкова асабістуюпаруку, адзначыўшы, што беларус меў цяжкое аскепкавае раненне ў зонеАнтытэрарыстычнай аперацыі.
Хадайніцтва на асабістую паруку склалі таксама 4 дэпутатыВярхоўнай Рады Украіны – Андрэй Лазавой, Дмытро Мінько, Ігар Масійчук ды ІгарЛуцэнка.
Пракурор настойваў на арышце ў сувязі з існымі рызыкамі, боПарфянкоў не працуе ды можа выехаць у Беларусь, адкуль паходзіць.
Частка 2 артыкулу 296 Крымінальнага кодэксу Украіны(хуліганства), па якім абвінавачваюць беларускага экс-палітвязня прадугледжвае4 гады зняволення. Абарона настойвае, што гэтае злачынства – не з разрадуцяжкіх. Паводле адваката, выключнага цынізму ў дзеяннях Парфянкова няма, а каліёсць шкода банку, то пытанне: ці нанесены ўрон дзяржаве? Адвакат заўважыў, штонаўрад ці дзеянні беларуса могуць выражаць непавагу да грамадства. Да таго жняма ніякіх звестак аб памерах прынесенай шкоды ў матэрыялах справы.
Адвакат падаў суддзі звесткі, у тым з Вікіпедыі, што«Альфа-банк» належыць акцыянерам з Расеі. Пракурор запратэставаў, маўляў, гэтыязвесткі не ўтрымлівалі доказнай базы. Суддзя прыняў усе гэтыя звесткі, наватВікіпедыю, не задаволіўшы пратэсту пракурора.
Адвакат прасіў для Парфянкова меру стрымання, не звязаную зізаляцыяй – хатні арышт па месцы пражывання ў Кіеве або перадача на парукінародным дэпутатам
Парфянкоў заўважыў на працэсе: «Смешна слухаць пракурора,які кажа, што я магу збегчы ў Беларусь. У Беларусі мне свеціць не 4, а 17гадоў». Экс-палітвязень заўважыў, што 20-га лютага, у гадавіну пачатку Майдану,планавалася акцыя, якая б паказала, што расейскаму бізнесу не месца ва Украіне.
«Дзіка, калі прыязджаеш з АТА, а тут спакойна ходзяць расейскія бізнесоўцы», –сказаў абвінавачаны.20-га лютага добраахвотнікі атраду «Арганізацыі ўкраінскіхнацыяналістаў» «пабілі» офіс прарасейскага алігарха Рыната Ахметава, разграміліофіс расейскага «Альфа-банку» і паразбівалі вітрыны ў офісе «Сбербанку Расеі».
Відэа інцыдэнту трапіла ў інтэрнэт.
На пагромах быў заўважаны былы беларускі палітвязень ВасільПарфянкоў, які нядаўна атрымаў украінскае грамадзянства. Пасля затрыманняВасіля Парфянкова камандзір Добраахвотніцкага корпусу АУН Мікола Каханіўскіадзначыў, што беларус не зрабіў ніякага разбою, а дзейнічаў на ягоны загад.
Міністэрства ўнутраных справаў Украіны выклікала Каханіўскага на допыт.
Байцы тактычнай групы «Беларусь», якая ваюе на за Украіну наДанбасе, папрасілі ўкраінскія ўлады быць абʼектыўныміў разглядзе справы Васіля Парфянкова ды звярнуць увагу на тое, што «людзі паслявяртання з фронту (як Васіль Парфянкоў – заўвага belsat.eu) пэўны час бачацьсвет і падзеі ў чорна-белых колерах».
Адмысловы сюжэт пра Васіля Парфянкова глядзіце на «Белсаце»ў праграме «Прасвет» у найбліжэйшую пятніцу а 21:40. Пазней выданне будзедаступнае на старонцы Belsat.eu.
