Добавить новость
123ru.net
Все новости
Июль
2019

Прымак

0

Худая як рыбін хвост Маня Кашулька не хадзіла, а лётала па сваіх Забэцьках: нарэшце яе дачка Ядзя сабралася замуж. Яна-то ўжо даўно была сабраўшыся, бо пераваліла за трыццаць, але жаніхі хату абміналі, каб яны долі не пазналі. І вось нарэшце Манін брат Сымон выпараў з халасцяцкай бярлогі Віцьку Шкіпідара з суседніх Ягнатцаў:

— Ледзь уламаў! — хваліўся сястры. — Кажу: колькі ўжо будзеш боўтацца як трэска ў палонцы? Пара сям`ю заво­дзіць. Як у прымы пойдзеш, то станеш бабамі камандаваць нібы які генерал. Так што ў суботу прывяду ў сваты, рыхтуйцеся.

Не паспела Ядзя прыйсці з работы з калгаснай канторы, як маці з запечку радаснай весткай аглушыла:

— У суботу сваты будуць! Віцька Шкіпідар згадзіўся ўзяць цябе замуж. Ведаеш такога?

— Што?! Ведаю Віцьку і замуж за яго не пайду нават пад пісталетам! Брыдкі надта. Тоўсты як камбайн, рыжы і рабаціністы, увесь твар нібы грэчкай абсыпаны.

— Авохці! А ты, канечне, прыгажуня, што там казаць. Худая нібы аглобля, твар пляскаты, нос шырокі, а на галаве валасоў усё адно як хто сеяў ды кінуў, не дасеяўшы. Для мяне ты, вядома, прыгожая, але ж у людзей свае вочы ёсць.

— Не пайду я жыць у Ягнятцы, бо гэна вёска задрыпаная! Адтуль людзі нават парасят не купляюць.

— Дома будзеш жыць, Віцька прымаком стане.

— Ну калі так, то добра, на прымака я згодна. Толькі слухай, каб вяселле было як належыць: з вэлюмам, з машынамі, з лялькамі на капоце.

Маці ўмовы прыняла, і было ўсё: і вэлюм, і машыны, і лялькі. Жаніх быў у новым касцюме, які Маня купіла ў райцэнтры, бо свайго ён не меў, амаль да сарака гадоў дажыўшы.

— Яно, канечне, шкада грошы на пустадомка аддаваць, — казала Ядзі, — але нічога, як будзе тут жыць, то адробіць у дзесяць столак.

Кабета ні на кроплю не сумнявалася, што зяць, прыйшоўшы ў прымы, стане ёй падпарадкоўвацца, бо, так бы мовіць, жыцьме на чужой тэрыторыі, есці хлеб з чужога стала.

Ды абманулася. У панядзелак пасля вяселля Ядзя пайшла на работу, а Віцька ўсё хроп, ажно шыбы ў вокнах звінелі. Ледзь успарола, каб паснедаў ды падаўся ў калгасную майстэрню слясарыць.

Адслясарыўшы, вярнуўся, паеў і зноў плюхнуўся на ложак. Узяў пульт ад тэлевізара і нібы пісталет нацэліў яго на экран.

— Чаго, зяцёк, разваліўся? Атаву на аселіцы трэба касіць, ужо ўсе людзі даўно пакасіўшы, у куратніку страха цячэ, варотцы ў агарод паламаліся, а ты вылежвацца бу­дзеш? Не, галубок, так не бу­дзе!

— Што ты скрыпіш, старая? Я ў тваёй хаце і абагрэцца не паспеў, а ты ўжо ў работу ўпрагаеш. Дай прывыкнуць!

— І доўга будзеш прывы­каць?

— Мо тыдзень, мо два…

Маня бразнула дзвярамі, узяла ў пуні касу і сама пайшла касіць атаву. Яна і не бачыла, як вярнулася з работы дачка, паела і таксама ўзвалілася на ложак. Убачыла толькі вечарам.

— Уселіся на мой карак і будзеце ехаць?!

— Мама, не ўмешвайся ў наша сямейнае жыццё! Мы лепш за цябе ведаем, што трэба рабіць!

Маня ноччу не змружыла вачэй, а раніцай зноў накінулася на зяця, папракала гультайствам.

— А чаго ты, цешча, уласна кажучы, ад мяне хочаш? Гэта атава, варотцы, страха і ўсё астатняе — яно маё? Не маё. То чаму я павінен клапаціцца?

Маня зноў усю ноч круцілася на мулкай пасцелі, яе галаву распіралі думкі:

— А і праўда, трэба перапісаць на Віцю гаспадарку, тады яму ахвотней будзе даглядаць усё і берагчы.

Праз тры дні яны з зяцем накіраваліся ў райцэнтр да натарыуса і зрабілі патрэбныя паперы. Дадому ён вярнуўся сапраўдным гаспадаром усяго рухомага і нерухомага дабра.

— Ну вось, няхай гаспадарыць, няхай кіруе, а я хоць адпачну, — думала Маня з палёгкай.

Але дарэмна радава­лася. Назаўтра, прыйшоўшы з работы, Віцька зноў заняў назіральны пункт на ложку, па-ранейшаму ўзброіўшыся пультам. Цешча вачам сваім не паверыла. Яна-то думала, што зяць паесць ды возьмецца зграбаць і насіць з аселіцы сена, якое яна высушыла. Вечар жа вялікі, то потым можна і варотцы ў агарод паправіць, і страху ў куратніку залатаць.

На гэты раз не сварылася і не папракала, думала, што
зяць яшчэ не ўвайшоў у ролю гаспадара, яшчэ не ўсвядоміў, якая на ім ляжыць адказ­насць за ўсё-ўсякае.

Так мінуў тыдзень. Маня маўчала, толькі злосна зыркала спадылба, калола Віцьку поглядам як кінжалам. Але на яго гэта не дзейнічала, усё адно як і на Ядзю. Яны былі задаволены жыццём і не абцяжарвалі сябе ні турботамі, ні работай.

Нарэшце старая не вытрымала:

— Гультаіна, заваліна! — накінулася на зяця. — Ляжыш, каб ты каменем лёг, а ў гаспадарцы столькі работы, куды ні кінь — усюды клін! І ў хляве, і ў агародзе, і склеп трэба рамантаваць. Адна не паспяваю…

— А яно тваё? — раўнадушна мовіў Віцька. — Чаго ты так клапоцішся пра чужое дабро? Твайго, цешчачка, тут ужо нічога няма, так што сядзі ціхенька, як мыш пад венікам…






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net