Тэніс, вядома, гульня арыстакратычная, дзе павага да спартоўцаў узьведзеная ў культ. Выказваць свае эмоцыі гледачы могуць адно воплескамі, і тое пасьля таго, як мяч выведзены з розыгрышу.
Але дзея адбывалася ў Расеі, дзе любыя правілы часьцяком саступаюць «понятиям». Гледачы крычалі пад руку на падачы, воклічамі «аўт» зьбівалі канцэнтрацыю на прыёме, незадаволена гулі, калі беларуска выйгравала ў расіянкі эйс…
Вікторыя Азаранка – паненка, мякка кажучы, ня надта далікатная, адказала расейскім трыбунам у іхным стылі – паказала «фак». Читать дальше...